Навіны

Журналіста Алеся Дзянісава будуць судзіць за сюжэт пра гродзенскія падвалы

У Гродне міліцыянты ўручылі чарговы пратакол журналісту і музыканту Алесю Дзянісаву па артыкуле 22.9 КаАП за сюжэт прысвечаны сутарэнням, які з’явіўся на адным замежным тэлеканале, піша «Гарадзенская вясна».

— Да Алеся Кіркевіча дзесьці тыдні два таму прыходзілі міліцыянты. Я, скажам так, не ішоў з імі на кантакт, ну, а сёння проста пашкадаваў іх. Чарговы раз яны грукаліся ў дзверы, я вырашыў, што звычайныя міліцыянты не павінны адказваць за сваіх начальнікаў-дурняў. Напісаў, што не згодны з пратаколам і распісаўся, — кажа Алесь Дзянісаў.

Журналіст адмовіўся даваць міліцыянтам тлумачэнні:

— Запыталіся ці буду даваць паказанні. Я адказаў, што не варта губляць час. Яны сказалі, што гэта правільна і паехалі. Цяпер чакаю позву з суда. Думаю, што ў першай палове лютага.

Па артыкуле 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі) у Гродне за апошнія некалькі год вялікімі адміністрацыйнымі штрафамі былі пакараныя: Андрэй Мялешка, Алесь Дзянісаў, Павел Мажэйка ды Алесь Кіркевіч.

Па тым жа артыкуле і за той жа сюжэт будуць судзіць Алеся Кіркевіча.


Гродзенскага журналіста Алеся Кіркевіча хочуць судзіць за матэрыял пра гарадскія падвалы


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024