Навіны

Саляная пячора «Брыз»: як умацаваць здароўе і дыхаць марскім паветрам не выязджаючы з Гродна

Не сакрэт, што менавіта экалогія нярэдка адбіваецца на здароўе гараджан: пагаршае імунітэт, вядзе да стрэсаў, парушэння сну, хранічнай стомленасці, правакуе астму, галаўныя болі. Для больш хуткага выздараўлення і прадухілення вышэйпералічанага гродзенцы пачалі хадзіць у саляныя пячоры. Аб формуле здароўя распавяла нам дырэктарка салянай пячоры, Таццяна Здановіч.

— Саляная пячора «Брыз» — гэта ўнікальная магчымасць падыхаць насычаным іёнамі солі паветрам, ідэнтычным марскому. Саляная пячора — гэта спецыяльна абсталяванае памяшканне, у якім падлога і сцены пакрытыя соллю. З дапамогай галагенератара (абсталяванне прызначанае для аднаўлення мікраклімату прыродных саляных пячор) на працягу ўсяго 40-хвіліннага сеансу тут падтрымліваецца неабходная канцэнтрацыя мікрачасцін салянага аэразоля, які знаходзіцца ў паветры. Дзякуючы гэтаму ў памяшканні поўная адсутнасць бактэрый, што забяспечвае гіпаалергеннае асяроддзе. Створаны тут мікраклімат па сваіх уласцівасцях і ўздзеянні на чалавека максімальна паўтарае аздараўленчы эфект прыродных саляных пячор, карысць якіх неацэнная для арганізма.

Наведванне салянай пячоры спрыяе агульнаму ўмацаванню імунітэту і нармалізацыі абменных працэсаў у арганізме. Гэта ўнікальны прыродны метад прафілактыкі захворванняў органаў дыхання і спосаб ачысткі лёгкіх ад шкодных прымешак, якія мы ўдыхаем штодня. Таксама гэта выдатны спосаб палягчэння сімптомаў алергіі, паляпшэння сну і агульнага эмацыйнага стану. Тут вы з лёгкасцю зможаце зняць стомленасць, нервовае напружанне і стрэс.

Саляная пячора «Брыз» працуе без накіраванняў ад лекараў, але па папярэднім запісе. Кліент знаходзіцца ў шэзлонгу ўвесь час сеансу (40 хвілін). На фоне ўключаюць музыку або тэлевізар. Ніякіх спецыяльных дзеянняў не трэба. Для дзяцей створаны гульнявой куток — імправізаваная пясочніца з солі з неабходным інвентаром; цацкамі; тэлевізарам з мультфільмамі.

Хадзіць у пячору можна курсамі (2−3 разы на год) па 10−25 сеансаў. Лепш за ўсё перад або падчас эпідэмій ВРВІ, але пры адсутнасці сімптомаў захворвання. Для максімальнага эфекту наведванне рэкамендуецца штодзённае, непажадана рабіць перапынак больш двух дзён. Паміж курсамі можна прыходзіць раз-два на тыдзень/месяц, каб падтрымліваць дзеянне эфекту.

На месцы можна скарыстацца аднаразовымі хусткамі, бахіламі, шапкамі. Для дзяцей з сабой неабходна ўзяць чыстыя шкарпэтачкі. Пажадана прыходзіць у светлай вопратцы з баваўняна-папяровых тканін, бо на цёмнай могуць застацца разводы ад солі. Участкі скуры з праявамі алергіі, дэрматыту, псарыязу трэба адкрыць. У пячоры цяпло (20−23 C).

Запрашаем усіх гродзенцаў аздаравіцца, тым больш, што сеанс каштуе ўсяго 7 рублёў, дзецям да 2 гадоў - бясплатна; ад 2 да 8 гадоў - 3,50 рублёў. У нас дзейнічаюць пастаянныя скідкі для пенсіянераў, шматдзетных сем’яў і іншых груп грамадзян.

Усю неабходную інфармацыю можаце знайсці ў нас на сайце: www.brizgrodno.by.

Будзьце здоровы!

Дыхайце здароўем!


ІП Здановіч Т.І.

УНП 591 901 840

Падзяліцца
Меткі: рэклама

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024