На Каліноўскага збілі 9-гадовага хлопчыка

Сёння, 25 студзеня, каля 9 гадзін раніцы на пешаходным пераходзе на вуліцы Каліноўскага збілі хлопчыка. Ён пераходзіў дарогу паблізу вуліцы Серафімавіча, калі на яго наехаў аўтамабіль, піша autogrodno.by.

— Дзіцё трапіла пад аўтамабіль, які рухаўся з бакі вуліцы Горкага. Машына спынілася праз 3−4 метры пасля пешаходнага пераходу. Кіроўца быў вельмі ўзбуджаны, ён спрабаваў дастаць з багажніка нейкую анучу. Хлопчык гадоў дзесяці ляжаў каля бардзюра, ён рухаў толькі адной нагой — падняў і апусціў ёй пры мне. Вельмі спадзяюся, што малы паправіцца, — сказаў гарадзенец Аляксандр, які апынуўся непадалёк.

В зваротным кірунку на пад’ездзе да пераходу стаяла Audi. Сведка выказаў здагадку, што гэты аўтамабіль прапускаў хлопчыка-пешахода.

— Калі я праязджаў міма, яшчэ не было ні медыкаў, ні супрацоўнікаў ДАІ. Я хацеў спыніцца, але не маючы якой-небудзь медычнай падрыхтоўкі разумеў, што нічым не змагу дапамагчы. У нашых сілах увесь час паўтараць дзецям, што нават на пешаходным пераходзе яны павінны глядзець па баках і быць гатовымі саступіць машыне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024