У Гродне кіроўца таксі скраў грошы свайго наймальніка і абвінаваціў яго ў паклёпе

44-гадовы іпшнік з Гродна ледзь не пазбавіўся буйной сумы грошай. У мужчыны ёсць аўтамабіль «Шкода Рапід», які здаецца кіроўцам для працы ў таксі. У рэдкіх выпадках, калі машына не на змене, уладальнік выкарыстоўвае яго для асабістых патрэб, паведамляе міліцыя.

Так было і 21 студзеня. Тады грамадзянін паехаў і забраў 10 тысяч рублёў, якія перадаў яму сын і, каб не пакідаць грошы на бачным месцы, паклаў іх у бардачок аўтамабіля.

Пазней іншамарку ўладальнік перадаў кіроўцу, так як трэба было выязджаць на змену, але пра грошы забыўся. Узгадаў пра буйную суму ў бардачку праз некалькі гадзін, калі «Шкодай» кіраваў ўжо другі кіроўца. Сустрэўшыся з ім, і агледзеўшы машыну, індывідуальны прадпрымальнік свае 10 тысяч не знайшоў. Мужчына ведаў, што толькі тры чалавекі маглі адкрыць бардачок і забраць грошы: гэта былі два нанятых кіроўцы і механік.

Больш за ўсё падазрэнні падалі менавіта на першага кіроўцы, які сеў за руль аўто адразу пасля гаспадара. Ім аказаўся малады чалавек 1996 года нараджэння, які ўсяляк адмаўляў сваё дачыненне да знікнення грошай. Грамадзянін нават патэлефанаваў па нумары 102 і паведаміў, што ўладальнік машыны яго ілжыва вінаваціць у крадзяжы.

Супрацоўнікі міліцыі сталі разбірацца ў сітуацыі. На працягу трох гадзін супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС г. Гродна ўсталёўвалі, куды ж зніклі 10 тысяч. Спачатку той самы 22-гадовы кіроўца і праваахоўнікам сцвярджаў, што грошы не браў. Аднак пазней сваю пазіцыю змяніў і прызнаўся, што ўзяў скрутак з купюрамі з бардачка, нібыта для захавання і перадаў наяўнасць свайму знаёмаму. На пытанне чаму хлусіў наймальніку і міліцыянтам нічога зразумелага не адказаў. Зараз выкрадзенае канфіскавана, а ў дачыненні да хітрага і ганебнага кіроўцы таксі ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024