Былога кіраўніка абласнога шпіталя Гродна асудзілі на 4 гады ўзмоцненага рэжыму

Былы галоўны ўрач Гродзенскага клінічнага абласнога шпіталя Святаслаў Савіцкі атрымаў 4 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці за незаконнае налічэнне прэмій супрацоўнікам. Прысуд абвясцілі ў судзе Ленінскага раёну Гродна 23 студзеня. Ён яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны, піша «Радыё С**бода».

Паводле абвінавачвання, Святаслаў Савіцкі налічыў каля 423 мільёнаў недэнамінаваных рублёў незаконных прэмій.

Былога кіраўніка шпіталя абвінавачвалі таксама ў тым, што ён схаваў сляды выбуху ў шпіталі, ад якога памерлі два слесары-сантэхнікі.


Сем фактаў пра справу былога кіраўніка абласнога шпіталя Гродна. Чаму ён не адказаў за выбух


Тады ён адразу не паведаміў пра здарэнне свайму начальству і ў адказныя органы, загадаў вынесці з памяшкання, дзе ішоў рамонт, балон з газам ды іншае абсталяванне, якое стала прычынай выбуху. Адказваць за гэта Савіцкі ня будзе, бо мінуў пяцігадовы тэрмін даўнасці.

Суд Ленінскага раёну Гродна

​Справу расследавалі каля пяці гадоў. Газ на тэрыторыі шпіталя выбухнуў у ліпені 2013 году. Справу завялі ў студзені 2014 году, да суду яна дайшла ў верасьні 2018-га.

Святаславу Савіцкаму 56 гадоў. На пасадзе галоўнага ўрача Гродзенскага абласнога шпіталя працаваў з 2002 году. З лютага 2014 году выкладаў у Гродзенскім медыцынскім універсітэце на кафедры ўнутраных хваробаў. Паходзіць з Ваўкавыскага раёну. Жанаты, мае дарослых дзяцей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024