Ідзе бязвыплатная перадача аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца, пад стварэнне працоўных месцаў, паведамляе 1prof.by са спасылкай на камітэт «Гроднааблмаёмасць».
У Шчучынскім раёне комплекс будынкаў былога ваеннага гарадка Руткевічы перадалі ў бязвыплатнае карыстанне на 2 гады турыстычнай кампаніі «ЛорыСтур». Фірма абавязалася за гэта стварыць працоўныя месцы.
У Ваўкавыскім раёне ТАА «Купецкае плюс» бясплатна перадалі 6 будынкаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці раёна і сельгаспрадпрыемства «Ваўкавыскае». Фірма абавязалася стварыць працоўныя месцы на вытворчасці па перапрацоўцы драўніны да лютага 2024 года.
Паводле інфармацыі намесніка камітэта «Гроднааблмаёмасць» Святланы Гараднічавай, за год неабходна ўвесці ў гаспадарчы абарот 106 аб’ектаў нерухомай камунальнай уласнасці з каляндарных графікаў 2018 года, у тым ліку 90 невыкарыстоўваемых аб’ектаў камунальнай уласнасці ў Гродне і раёнах, 9 — у Гродзенскай вобласці, а таксама 68 аб’ектаў з графікаў мінулых гадоў, якія не ўдалося прадаць на аўкцыёнах з пачатковай цаной адна базавая велічыня.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…