Вераніка-Яўгенія, Люцыя-Кацярына і Ліянэль. Як называюць дзяцей гродзенцы

Самае папулярнае імя сярод нованароджаных дзяўчынак, зарэгістраваных у аддзеле ЗАГС Гродзенскага гарвыканкама, — Сафія. На другім месцы — Марыя. На трэцім радку ў спісе імя Паліна. Хлопчыкаў у 2018-м часцей за ўсё называлі імёнамі Арцём, Міхаіл, Мацвей, Максім, піша «Гродзенская праўда».

Дарэчы, Максімам назвалі і першае маляня, зарэгістраванае ў Гродне ў новым 2019 годзе. Дзяўчынкам працягваюць даваць падвойныя імёны. У спісе рэгістрацыі нованароджаных за мінулы год можна сустрэць Вераніку-Яўгенію і Люцыю-Кацярыну. Хлопчыкам двусастаўных імёнаў у 2018-м не давалі.

У ліку рэдкіх жаночых імёнаў, якімі гродзенцы называлі сваіх малых, — Кая, Тэона, Айлін, Ляйсан, Айла, Мія. Нетыповыя для Беларусі імёны даставаліся і хлопцам — Назар, Натаніэль, Маркел, Каміль, Ратмір, Элінор, Амін, Кім, Грэг. Як адзначылі ў аддзеле ЗАГС гарвыканкама, незвычайныя імёны дзецям даюць часцей за ўсё ў міжнацыянальных шлюбах. Але ёсць і выключэнні. Нестандартную запіс у пасведчанні аб нараджэнні ў мінулым годзе атрымалі хлопчыкі-блізняты Ліянэль і Лемюэль, маці і бацька якіх беларусы па нацыянальнасці.

Усяго ў аддзеле ЗАГС гарвыканкама з 1 студзеня 2018 года зарэгістравана 2030 нованароджаных малых. З іх 931 дзяўчынка і 1099 хлопчыкаў. Пасведчанне аб нараджэнні тут выдалі і 30 «двайняткам». Сярэдні ўзрост бацькоў 30 гадоў, маці - 28. За год у аддзел ЗАГС гарвыканкама для рэгістрацыі дзіцяці звярнуліся чатыры мамы і адзін тата маладзейшыя за 18 гадоў. Першынцамі ў сваіх сем’ях сталі у 2018 годзе 840 дзяцей, і толькі 48 малышам пашчасціла нарадзіцца чацвёртымі і пятымі.

Даведка для бацькоў

Заяву аб рэгістрацыі нараджэння бацька ці маці павінны падаць у тэрмін да трох месяцаў пасля нараджэння дзіцяці. З сабой трэба мець пашпарт, даведку аб нараджэнні, выдадзеную медустановай. Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ўстаноўлена, што ўласнае імя дзіцяці даецца са згоды бацькоў. Орган, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, не мае права адмовіць у прысваенні дзіцяці абранага бацькамі ўласнага імя, калі яно не супярэчыць нормам грамадскай маралі, нацыянальным традыцыям. Калі жаданага імя няма ў агульнапрынятым слоўніку, дзіцяці рэгіструюць з паметкай «па патрабаванні бацькоў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024