Шуневіча патрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за абразу геяў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» за подпісам старшыні Алеся Бяляцкага і юрыст Валянцін Стэфановіч накіравалі заявы ў Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт з тым, каб гэтыя дзяржорганы правялі праверку па факце дыскрымінацыйных выказванняў міністра унутранных спраў Ігара Шуневіча па тэлебачанню.

Гаворка ідзе пра інтэрв'ю міністра, у якім ён выказаўся адносна грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, што належаць да супольнасці ЛГБТК+, назваўшы іх «дзіравымі».

Праваабаронцы ў сваю чаргу адзначаюць, што ў беларускім грамадстве і так дастаткова высокі ўзровень гамафобіі, што часам прыводзіць нават да здзяйснення злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзянаў па матывах нянавісці менавіта па прыкмеце іх сэксуальнай арыентацыі. Замест таго, каб супрацстаяць такім негатыўным праявам, міністр Шуневіч дазваляе сабе ўжываць жарганізмы, характэрныя для носьбітаў крымінальнай субкультуры альбо носьбітаў неанацыскіх поглядаў.

Выказванні сведчаць пра неразуменне прынцыпаў МУС

 — Лічу, што дадзеныя выказванні носяць скрайне абразлівы характар, прапагандуюць у беларускім грамадстве нянавісць і дыскрымінацыю ў дачыненні да грамадзянаў краіны па прыкмеце іх сэксуальнай арыентацыі, спрыяюць іх далейшай стыгматызацыі, — адзначае Валянцін Стэфановіч у заяве да старшыні Следчага камітэта.

Ён падкрэслівае, што такія выказванні, апроч іншага, сведчаць пра нізкую прававую культуру і неразуменне прынцыпаў дзейнасці органаў МУС, нормаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародных нормаў ў галіне правоў чалавека, ратыфікаваных краінай.

Просяць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці

 — Такім чынам лічу, што ў дзеяннях міністра унутраных спраў можа ўтрымлівацца склад злачынства па арт. 130 КК Рэспублікі Беларусь (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы ці розні), — піша Валянцін Стэфановіч і ў адпаведнасці з арт. 174 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса просіць СК правесці праверку ўказаных ў заяве фактаў і па яе выніках прыцягнуць Ігара Шуневіча да крымінальнай адказнасці.

Па гэтых жа абставінах, праваабронцы просяць правесці і пракурорскую праверку, даць ім належную прававую ацэнку.

Звярнуліся ў ААН

Больш за тое, праваабаронцы праінфармавалі незалежнага эксперта Савета па правах чалавека ААН па абароне ад гвалту і дыскрымінацыі па прыкметах сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці Віктара Мадрыгаль-Барлоса па факце публічных выказванняў міністра ўнутраных спраў і прасілі яго, скарыстаўшыся інструментамі мандата, звярнуць увагу ўрада Рэспублікі Беларусь на недапушчальнасць такога кшталту заяваў службовых асобаў дзяржавы і неабходнасць няўхільнага прытрымлівання сваім міжнародным абавязацельствам у галіне абароны і заахвочвання правоў чалавека.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024