Аварыя адбылася на скрыжаванні вуліцы Антонава і праспекта Касманаўтаў. Пацярпелых няма, парадзіху да медыкаў даставіла іншая брыгада, піша «Гродзенская праўда».
Машына «хуткай» рухалася па вуліцы Антонава ў бок праспекта Касманаўтаў. Як сцвярджаюць відавочцы, маячкі і гукавы сігнал былі ўключаны. Кіроўца «Фіят» рухаўся па праспекце Касманаўтаў у бок аўтавакзала. Машына ўрэзалася ў карэту «хуткай», з-за чаго ў аўтамабіля скамячаны бок, і спушчанае кола.
— Я рухаўся па галоўнай дарозе, на зялёны сігнал святлафора. «Хуткую», на жаль, не заўважыў. Гукавы сігнал таксама не чуў. Калі б я заўважыў экіпаж, то, вядома, спыніўся б, — распавёў кіроўца «Фіят» карэспандэнту «Гродзенская праўды».
У сваю чаргу кіроўца хуткай медыцынскай дапамогі, пацвярджае словы відавочцаў пра тое, што ўсе сігналы былі ўключаны.
— Машына хуткай дапамогі перавозіла 23-гадовую жыхарку горада Слоніма для далейшай шпіталізацыі ў абласным перынатальным цэнтры. У раёне аўтавакзала адбылося сутыкненне з легкавым аўтамабілем. Паводле слоў жанчыны, яна нават не адчула ўдар. Больш за тое, ніякіх траўмаў не атрымала. Пагроз для цяжарнасці няма. Будучая мама адчувае сябе добра, — распавёў галоўны ўрач абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра Уладзімір Звярко.
Галоўны лекар падкрэсліў, што жанчыну шпіталізавалі не з прычыны родаў, а ў сувязі з ускладненнем цяжарнасці. Медыкі мяркуюць, што яна застанецца ў радзільні да з’яўлення маляняці на свет.
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…
Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…
Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…
Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…