Здароўе і спорт

«Такі хакей павінен падабацца»: «Нёман» абыграў «Ліду»

Хакеісты гродзенскага «Нёмана» ў суботу 12 студзеня ў Лідзе «абыгралі аднайменную каманду і забілі ёй дзве шайбы.

Нанёсшы суперніку 47 кідкоў па варотах, падапечныя Сяргея Пушкова здолелі вызначыцца толькі двойчы. Зрабілі гэта гродзенцы ў пачатку другога перыяду. Спачатку на 23-й хвіліне вызначыўся Рэмезаў, а праз дзве хвіліны Казячы павялічыў перавагу чырвона-чорных.

«Ліда» — «Нёман» 0:2 (0:0, 0:2, 0:0)

галы:
22:17 0:1 — Рэмезаў (Кіслы, Елісеенка)
24:21 0:2 — Казячы (Хараманда, А.Маляўка)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Быў вельмі хуткі мабільны хакей, стваралі шмат момантаў для ўзяцце варот. У другім перыядзе нам проста даравалі ў двух момантах, калі ў 100% гаспадары павінны былі забіваць. Але добра, што дапрацавалі ў гэтых момантах — накрылі кідок, хоць вароты былі ўжо пустымі. Такі хакей павінен падабацца, калі абедзве каманды гуляюць хутка і актыўна, спрабуючы нешта стварыць, а не чакаюць у сярэдняй зоне нейкіх памылак. Таму гульня была вельмі добрай. Рады што ў гэтай гульні дамагліся перамогі.

У верхняй частцы турнірнай табліцы без змен: «Нёман» працягвае ісці на другім месцы.

Свой наступны матч каманда Сяргея Пушкова правядзе ў Мінску 17 студзеня і сустрэнецца там са зборнай «U-20»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024