Горкі для катання будзе патруляваць міліцыя, а самыя небяспечныя засыплюць пяском

Рэйды моладзевых атрадаў аховы правапарадку арганізаваныя каля небяспечных месцаў для катання з горак. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч.

Цяпер у Гродзенскай вобласці вялікую ўвагу надаюць прафілактыцы траўматызму пры актыўным зімовым адпачынку. Абследуюцца стромкія горкі. Тыя з іх, што прызнаюць небяспечнымі, пазначаць адмысловымі таблічкамі, абгародзяць або засыплюць пяском.

«Да прафілактычнай работы падключылася моладзь. Месцы катання ўключаны ў маршруты патрулявання міліцыі, а таксама рэйдаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Дружыннікі праводзяць з адпачывальнікамі тлумачальную працу, тлумачаць правілы бяспекі», — адзначыў Віктар Лісковіч.

Ён нагадаў, што ў Гродзенскай вобласці прынята рашэнне аб правядзенні пазачарговых бацькоўскіх сходаў. Дарослым і дзецям яшчэ раз нагадваюць правілы бяспечных паводзін і выкарыстання спартыўнага інвентара, заклікаюць катацца толькі ў прызначаных для гэтага месцах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024