Паглядзіце, як будуць выглядаць дарогі Гродна у 2030 годзе

Калі тэмпы аўтамабілізацыі Гродна захаваюцца, то у 2030 годзе ў 1 000 жыхароў будзе 450 аўтамабіляў (цяпер 350). Сучасная сетка дарог такую нагрузку не вытрымае, бо гэта прырост трафіку больш чым на 20%. Таму Гродна патрэбныя новыя дарогі і яны ўжо ёсць на паперы.

Ёсць нават разлік, наколькі інтэнсіўна імі будуць карыстацца ў рэальнасці. AutoGrodno.by публікуе картаграму на 2030 год, прадстаўленую спецыялістамі «БелНІІПгорадабудаўніцтва», якія з’яўляюцца распрацоўшчыкамі новага генплана горада.


Параўнаць з картай загрузкі дарог 2018 года

Спецыялісты лічаць, што праз 10 гадоў у Гродна павінна быць 5 аўтамабільных мастоў (адзін рэканструююць, другі пабудуюць), а таксама новыя вуліцы. Напрыклад, вуліцу Каліноўскага неабходна выпрастаць і праз падоўжаную вуліцу Астроўскага злучыць з вуліцай Будзёнага. Вуліцу Пучкова падоўжыць да мікрараёна Альшанка, а да новага мікрараёну «Грандзічы» спатрэбіцца развітая сетка дарог, амаль такая, як цяпер у мікрараёне «Альшанка».

Распрацоўнікі мяркуюць, што калі асноўныя ідэі транспартнай схемы Гродна будуць рэалізаваны да 2030 года, то нагрузка на Стары і Румлёўскі масты захаваецца, але вырасце на Паповічскім мосце (да гэтага часу ён павінен стаць шасціпалосны), а дадатковая частка транспарту перамесціцца на рэканструюемы мост і на зусім новы ў раёне вёскі Беражаны.

Картаграма пасажырапатокаў грамадскага транспарту ў гадзіну-пік таксама прыкладаецца:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024