Блізкім сваякам плануюць забараніць працаваць разам у арганізацыях

У Беларусі плануецца забараніць блізкім сваякам працаваць разам у арганізацыях, у статутным фондзе якіх 50% і больш доляй (акцый) знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы. Гэта прадугледжана законапраектам «Аб змяненні закона «Аб барацьбе з карупцыяй», паведаміў БЕЛТА дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў (НЦЗПД) Вадзім Іпатаў.

У пачатку студзеня кіраўнік дзяржавы зацвердзіў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2019 год, у іх ліку папраўкі ў закон аб барацьбе з карупцыяй.

— Плануецца ўстанавіць забарону на сумесную працу блізкіх сваякоў або сваякоў у арганізацыях, у статутным фондзе якіх 50% і больш доляй (акцый) знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, яго адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках. Прапануецца распаўсюдзіць наступствы неапавяшчэння пра канфлікт інтарэсаў не толькі на дзяржаўных служачых, але і на ўсіх дзяржаўных службовых асоб, — распавёў Вадзім Іпатаў.

Акрамя антыкарупцыйных мер, мяркуецца ўдакладніць парадак дэкларавання. «Будзе ўстаноўлены пералік даходаў, якія не падлягаюць дэклараванню. У іх ліку, напрыклад, сродкі, атрыманыя ад удзелу ў бонусных праграмах, якія прапануюць банкі, суб’екты гандлю і сэрвісу. Акрамя таго, прапануецца ўдакладніць парадак вызначэння кошту твораў мастацтва, каштоўных металаў і камянёў і іншай маёмасці, якая падлягае дэклараванню», — растлумачыў дырэктар НЦЗПД.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024