Здароўе і спорт

Той хакей, да якога мы імкнемся: «Нёман» у Гродне абыграў «Металург»

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі каманда Сяргея Пушкова на сваёй пляцоўцы 8 студзеня абыграла жлобінскі «Металург». Пасля гульні галоўны трэнер гродзенцаў адзначыў, што яго каманда ў апошні час паказвае той хакей да якога яны і імкнуцца.

За гульню «Нёман» амаль у тры разы перакідаў свайго суперніка.

«Нёман» — «Металург» 4:1 (3:1, 1:0, 0:0)

галы:
07:00 1:0 — А.Маляўка (Баярчук, С.Маляўка)
17:28 2:0 — Ляўша (Кіслы, Рэмезаў)
17:53 2:1 — Абмётка (Нікулін, Палішчук)
19:31 3:1 — С.Маляўка (А.Маляўка)
27:03 4:1 — Елісеенка (Рэмезаў, Кіслы, — бол.)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Ну я думаю, што можна застацца задаволеным ўжо другім такім матчам. Каманда паказала сёння вельмі добры хакей, якім трэнерскі склад задаволены. Думаю, і гледачам матч спадабаўся. Вельмі хуткая, актыўная і агрэсіўная гульня. Пераходзілі ад абароны да атакі, стваралі вельмі шмат момантаў, г. зн. вельмі добра сёння каманда згуляла. Я зайшоў і проста падзякаваў хлопцаў у распранальні. Гэта той хакей, да якога мы імкнемся, каб нападаючыя лезлі на вароты, былі вострымі і агрэсіўнымі. Сёння гэта было. Добры хакей, мне вельмі спадабаўся.

Пасля перамогі над «Металургам» гродзенцы працягваюць утрымлівацца на другім радку ў турнірнай табліцы з 79 ачкамі ў актыве. На першым ідзе «Юнацтва» — 91, на трэцім «Шахцёр» — 78.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе на выездзе 12 студзеня з «Лідай».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024