Людзі і справы

Пісьменнік стаў бабай Ягой, каб павіншаваць дзяцей з Калядамі

На святкаванне Калядаў ў дзіцячы садок № 45, 9 студзеня прыйшлі калядоўшчыкі. Побач са звыклымі казой і мішкам была і яшчэ адна загадкавая істота — баба Яга. Такі вобраз прымерыў на сябе пісьменнік з Навагрудка Міхась Зізюк, каторы разам з сябрамі Таварыства беларускай мовы далучыўся да сустрэчы.

Па словах Міхася, ролю бабы Ягі ён прымярае не першы раз. «Калі напісаў першую дзіцячую кніжку ў 2013 годзе, таксама прэзентаваў яе ў выглядзе бабы-Ягі. Дзецям не цікава, калі проста стаіць нехта і манатонным голасам тылдычыць. Канечне, я пераўтварыўся ў адзін з вобразаў сваёй кніжкі. Пераўвасобіцца мне няма вялікіх праблем. З дзяцінства я такім быў - жэўжыкам і непаседам. А па-другое, я вельмі люблю дзяцей. Шчыра прызнаюся, каб у садку была добрая зарплата, я б там працаваў».

Кніжка, пра якую ўзгадаў пісьменнік, называецца «Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя». У 2015 годзе яна патрапіла ў дзясятак лепшых дзіцячых кніг. Для дзяцей з садка ён таксама падарыў асобнік.

«Кніжка менавіта для такіх дзяцей. Яна пра тое, як трэба любіць і шанаваць нашу прыроду і нашу зямлю, як трэба сябраваць. Хацеў бы, каб дзеці да гэтага далучыліся»

Па словах пісьменніка, ён заўсёды рады сустрэчы з тымі, што шануе беларушчыну. «Калі не мы то хто? Хто будзе далучаць нашых дзцей да роднай мовы? Калі яны будуць чуць жывое слова, штосці ў іх застанецца. А калі будзем, як сёння, прапагандаваць традыцыі народныя, гэта проста цудоўна»

Міхась Зізюк пачаў пісаць у сорак гадоў. Кажа, да гэтага часу быў «спячым» беларусам. «Але цяпер я прачнуўся, я беларус. Пішу па-беларуску, каб сваімі творамі таксама далучыць людзей да мовы.»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024