Спробу ўвезці ў краіну каля 2,5 кг какаіну спынілі гродзенскія мытнікі

Чарговую спробу ўвозу на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза буйной партыі асабліва небяспечных наркотыкаў папярэджаная супрацоўнікамі Гродзенскай рэгіянальнай мытні ў пункце пропуску «Брузгі».

Легкавы аўтамабіль, якім кіраваў жыхар Еўрасаюза, агледзелі з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу: сканаграмы, кіналагічнай службы і газааналізатара. З абсталяванага ў маторным адсеку аўтамабіля тайніка вынялі тры скруткі з парашкападобным рэчывам белага колеру, упакаваным у чорны паліэтылен, агульнай вагой каля 2,5 кг.

youtu.be/BqscnJDFLJM

Наступная экспертыза ГКСЭ Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці пацвердзіла, што парашкападобнае рэчыва змяшчае ў сваім складзе асабліва небяспечны наркатычны сродак какаін.

У дачыненні да асобы, што незаконна перамяшчала праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычныя сродкі, мытняй распачата крымінальная справа па ч.2 ст.328−1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У якасці меры стрымання грамадзянін змешчаны пад варту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024