Пажылая гродзенка пералічыла 3 000 даляраў, каб вырашыць праблемы сына. Аказалася, замест яго тэлефанавалі махляры

28 снежня 86-гадовай гродзенцы на гарадскі тэлефон патэлефанаваў невядомы, прадставіўся сынам, а таксама распавёў, што трапіў у непрыемную сітуацыю і яму патрэбныя грошы. Жанчына выслухала гісторыю «сына», а затым той перадаў трубку супрацоўніку праваахоўных органаў. «Прадстаўнік закона» распавёў, што дадзены інцыдэнт можна ўладзіць за 6000 $, аднак пенсіянерка паведаміла, што ў яе няма такіх грошай.

Аказалася, што сын у непрыемныя сітуацыі не трапляў

Чалавек на іншым канцы провада сказаў рэквізіты банка, куды неабходна перавесці грошы, а таксама нумар тэлефона, па якім трэба патэлефанаваць пасля грашовага пераводу. Нумар зарэгістраваны на тэрыторыі Літвы. Спалоханая пенсіянерка адправілася ў банк, перавяла 3000 $ на ўказаны рахунак.

Аказалася, што сын знаходзіцца ў Беларусі і ні ў якія непрыемныя сітуацыі ён не трапляў. Пенсіянерка стала ахвярай махляроў. Пасля таго, як падман быў раскрыты, жанчына звярнулася ў праваахоўныя органы.

Падобныя інцыдэнты былі ў мінулым годзе, а таксама ў 2017

У такіх выпадках УУС Гродзенскага аблвыканкама рэкамендуе патэлефанаваць сваім знаёмым і сваякам, каб даведацца дакладную інфармацыю. У такіх выпадках ашуканцы выбіраюць састарэлых людзей, бо іх прасцей ўвесці ў зман. Таму папярэдзьце сваіх пажылых сваякоў аб тым, як паводзіць сябе, калі паступіць падобны званок.

Распачата крымінальная справа

Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт. 209 КК РБ — «Махлярства». Супрацоўнікі міліцыі праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне асобы падазраванага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024