Здароўе і спорт

«Замест канапы і тэлевізара». Забег цвярозасці - 2019 сабраў 400 аматараў здаровага ладу жыцця

Пачынаць новы год з забегу цвярозасці - адна з гродзенскіх традыцый. Сёлета 1 студзеня на сцежку здароўя ў Пышках выйшлі 400 гродзенцаў. Гэта амаль ўдвая больш, чым летась і ў 4 разы больш, чым 2 гады таму.

Фішкі навагодняга старта засоўваюцца нязменнымі: «Бяжым весела, радуемся жыццю, вітаем новы год у добрай кампаніі,» — распавяла Наталля Кавальчук з каманды арганізатараў.

Навінкаю старта стала падтрымка «Молочного мира». Сёлета ўдзельнікаў забега частавалі не толькі гарачым чаем, але і малаком з мёдам.

Пакуль удзельнікі забега праводзілі размінку, арганізатары ўжо рыхтаваліся сустракаць іх на фінішы і ўзнагароджваць медалямі.

Павел Стахейка збіраўся ўручыць медалі не менш, як сотні ўдзельнікаў. «Трэніраваліся ўжо на мінулях спаборніцтвах, каб хутка ўсё паспяваць.» Паміж сабой арганізатары рабілі прагнозы на пераможцаў. Павел Стахейка заўзеў за ўдзельнікаў клуба Run4Fun, а Наталля Кавальчук — за аблспорт.

youtu.be/K7Z12XtOLRo

У выніку, яе прагноз спраўдзіўся. Першым да фініша прыйшоў Генадзь Верхаводкін.

«Для мяне спорт — гэта прафесія і любімая справа. Добра, калі атрымліваецца так сумяшчаць. Летась таксама ўдзельнічаў у забегу. Падабаецца атмасфера, падабаецца, што людзі радасныя і вясёлыя. Гэта добры прыклад для ўсіх — пасля свята выйсці на прабежку, а не сядзець цэлы дзень пры стале.»

Пачаў год з прабега цвярозасці і Аляксандр Вярсоцкі, кіраўнік аддзела ідэалогіі аблвыканкаму. «Удзельнічаю ужо трэці раз. Гэта добрая альтэрнатыва канапе і салатам». На фінішы Аляксандра сустракала жонка, Наталля. Па іх словах, здаровы лад жыцця ў сям'і - норма круглы год. Тройчы на тыдзень Аляксандр і Наталля займаюцца ў спартовай залі і дзяцей таксама далучаюць да фізкультуры.

«Калі бегчы ў добрай кампаніі, нават дождж не сапсуе настрой» — запэўнівае удзельнік прабегу Павел Шафрановіч. Надпіс на футболцы яго сябра, Юрыя Уткіна, сведчыць, што ён рыбак. Для гэтага віду спорту бег таксама важны, кажа Юрый. «Хто першым да лепшага месца дабяжыць, той больш наловіць, таму трэба трэніравацца.»

Дзяўчаты з Run4Fun, Ірына Рудзенок, Таццяна, Грэгары і Інга Кечко расказалі, што іх рыхтавала да прабегу ўдзельніца Алімпійскіх гульняў Вольга Дубоўская. «Гэта яна з намі за кампанію павольна бегла. Магла б усіх абагнаць!» «Падтрымлівала іх, падбадзёрвала на дыстанцыі," — падцвярджае Вольга.

Бежчы з аматарамі не менш цікава, чым з прафесіяналамі, падцвярджае і пераможца забегу Генадзь Верхаводкін. «З кожным годам іх усё больш і яны паказваюць добрыя вынікі. Калі сістэмна трэніравацца, то кожны зможа ўдзельнічаць у такіх забегах».

Рэдакцыю «Hrodna.life» ў забегу прадстаўлялі Руслан Кулевіч і Таццянай Каліневіч. Кажуць, «вырашылі пачаць год з карыснай ініцыятывы.»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024