Як у святочныя дні будуць працаваць рынкі, пошта, лазні і басейны

«Белпошта» апублікавала графік працы паштовых аддзяленняў у святочныя дні, паведамляе БЕЛТА. Як будуць працаваць рынкі, басейны і лазні, чытайце ніжэй.

Так, 31 снежня аддзялення паштовай сувязі будуць працаваць па ўстаноўленаму рэжыму. Напрыклад, у Мінску аб’екты паштовай сувязі працуюць па рэжыме суботніх дзён, час працы ў іншых рэгіёнах можна даведацца на сайце «Белпошты».

1 і 7 студзеня будуць адкрыты толькі дзяжурныя аддзяленні пошты. Пра рэжым працы аддзяленняў таксама можна даведацца ў cаll-цэнтры «Белпошты» па нумары 154. Час яго працы 31 снежня, 1 і 7 студзеня — з 9.00 да 17.00.

Як будуць працаваць рынкі ў Гродне ў зімовыя святы, глядзіце ніжэй.

Папарыцца ў лазні або паплаваць у басейне 1 студзеня не атрымаецца — яны пойдуць на выходны, піша «Вячэрні Гродна».

Басейн «Азотсервіса» на вуліцы Томіна 31 снежня працуе з 10:30 да 18:00, квіткі прадаюцца да 17:00. 1 студзеня выходны.

«Аквацэнтр» у апошні дзень года працуе з 9:00 да 21:00 (плаванне з 9:00 да 11:00 і з 20:00 да 21:00, аквапарк — з 11:00 да 20:00), турэцкая лазня — з 11:00 да 20:00. 1 студзеня — выхадны.

Лазні на Болдзіна, Цітова і Хімікаў 31 снежня адкрыты з 7:00 да 21:00. Продаж білетаў на апошні сеанс завершыцца ў 19:00. Аквапарк у санаторыі «Азёрны» 29 і 30 снежня працуе з 11:30 да 22:00 (сауны з 15:00 да 22:00). 31 снежня і 1 студзеня — выходныя дні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024