Навіны

Сярэднія заробкі ў Беларусі ўпалі, у рэгіёне Гродзенскі раён — самы высокааплатны

У лістападзе сярэдняя налічаная зарплата ў Гродне была 1016,7 рубля. Гэта на 42,3 рубля менш, чым у кастрычніку. Знізіўся паказчык і па вобласці: замест кастрычніцкіх 885 рублёў у лістападзе жыхары атрымалі ў сярэднім 863,7 рубля, піша «Вячэрні Гродна».

Самым высокааплатным раёнам стаў Гродзенскі - амаль 909 рублёў (дарэчы, у кастрычніку лідэрам быў Астравецкі з 974,4 рубля). Менш за ўсё атрымлівалі жыхары Свіслацкага раёна — у сярэднім 652,5 рубля. У пераліку па сярэднеўзважанаму курсу лістападаўскі сярэдні заробак у Гродне — 479 даляраў, у вобласці - 407.

Сярэднія заробкі беларусаў у лістападзе ўпалі да 994 рублёў, паведамляе Белстат. Нагадаем, кастрычніцкія заробкі выраслі да 999,7 рубля пасля вераснёўскага падзення, піша T*T.BY.

У гэтым годзе сярэднія зарплаты, па прагнозах уладаў, павінны скласці 938 рублёў, у тым ліку ў снежні - 1070 рублёў. Плануецца, што сярэднія зарплаты работнікаў бюджэтных арганізацый у гэтым годзе будуць на ўзроўні 742 рублёў.

У 2019 годзе, па планах, сярэдні заробак беларусаў павінен скласці 1025 рублёў. Такія паказчыкі закладзеныя ў праекце прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступны год.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024