Не адміністратар, а вахцёр. У хакейным «Нёмане» распавялі, каго затрымалі за крадзеж

26 снежня на сайце Следчага камітэта з’явілася інфармацыя: адміністратар хакейнага «Нёмана» затрыманы па падазрэнні ў крадзяжы ў буйным памеры.

У клубе распавялі Hrodna.life, што затрыманым аказаўся вахцёр, які ніякага дачынення да дзейнасці прафесійнай хакейнай каманды не мае.

Навіна аб крадзяжы разляцелася імгненна і ў «Нёман» 26 і 27 снежня паступіла мноства званкоў, у тым ліку і з іншых краін.

Нагадаем, 21 снежня ў міліцыю паступіла заява ад тренера-выкладчыка спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву «Нёман» па хакеі. Ён паведаміў аб крадзяжы партманэ, у якім знаходзіліся 4655 еўра, выдзеленыя клубам для паездкі дзіцячай каманды на гульні ў Эстонію.

Па факце крадзяжу ў буйным памеры была ўзбуджаная крымінальная справа. Неўзабаве асобу падазронага высветлілі. СК паведаміў, што ім аказаўся 29-гадовы адміністратар «Нёмана». У ходзе допыту падазраваны прызнаўся ў злачынстве. Усе выкрадзеныя ў клуба грошы канфіскаваныя.

«Гэта не адміністратар клуба, а адміністратар адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела, які выконваў функцыю вахцёра. Мы ўжо папрасілі ў Следчым камітэце выправіць гэтую інфармацыю», — распавялі ў клубе.

Вядома, што затрыманаму прад’яўленае абвінавачванне, да яго ўжытая мера стрымання — заключэнне пад варту. Чалавек набліжаны да затрыманага адзначыў, што такім учынкам мужчына скалечыў сабе жыццё.

«Гэта былы дзіцячы трэнер, але ў апошні час працаваў вахцёрам. Па нашай інфармацыі не клуб вылучыў грошы, а бацькі сабралі. І ён не зусім скраў, а трэнер забыўся на бачным месцы, фактычна, згубіў, а ён узяў. Вялікую суму павінен быў, быццам бы прайграў. Добры хлопец, шкада, але сам скалечыў сабе жыццё».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024