Навагодняя рэтра-выстава на 700 экспанатаў адкрылася ў Гродне

Тут можна ўбачыць «савецкую» елку, вінтажныя ёлачныя цацкі, навагоднія падарункі і ўпрыгажэнні, рарытэтныя фатаграфіі і віншавальныя паштоўкі, старадаўнія кнігі і часопісы каляднай і навагодняй тэматыкі, гравюры з фондаў бібліятэкі і прыватных калекцый гродзенцаў. Навагодняя рэтра-выстава з 700 экспанатаў адкрылася ў аддзеле мастацтваў абласной бібліятэцы імя Карскага, піша «Гродзенская праўда».

Тут ёсць папулярныя раней каляровыя папяровыя і кардонныя фігуркі анёлкаў і біблейскіх персанажаў, якія падвешваліся на елку на нітачках. Суседнічаюць з імі фабрычныя ўпрыгажэнні са шкла і рарытэтная чырвоная пяціканцовая зорка-вярхушка. «Гэта маленькая копія рубінавых зорак Маскоўскага Крамля, якія былі папулярныя ў 1960−1980-я гады», — кажа гродзенскі калекцыянер.

Звыклыя нам фігуркі Дзеда Мароза з’явіліся пад елкамі гродзенцаў адносна нядаўна — з 1940-х, а ў большасці сем’яў - з 1950−60-х гадоў. «Марозаў» з ваты на фабрыках як правіла выраблялі ўручную, і самы старэйшы з такіх на выставе ў гэтым годзе «сустрэне» ужо 63-й Новы год за час свайго існавання. Яшчэ захавалася этыкетка з датай яго «выхаду ў свет» — 1956 год, і кошт такога задавальнення ў той час была 70 капеек.

Распавядаюць аб калядных і навагодніх гуляннях і гравюры перыёдыкі канца ХІХ стагоддзя. За шклом стэндаў экспазіцыі стракочуць і святочныя паштоўкі розных часоў, ад маляваных ўручную да друкарскіх. Прычым, адлюстроўваюць яны не толькі святочнасць падставы для віншавання, але і галоўныя павевы свайго часу. На паштоўках 60-х гадоў з Новым годам адрасатаў віншуюць касманаўты, а ракеты абавязкова прысутнічаюць у выглядзе ўпрыгажэнняў і на «паштовачных» ёлках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024