На нядзелю ў Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне з-за снегападаў (+ рэкамендацыі МНС)

Здаецца, дачакаліся … на нядзелю, 16 снежня, сіноптыкі аб’явілі ў краіне аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегападу, піша «Вячэрні Гродна».

У Белгідрамеце паведамляюць, што ў асноўным снегапады абрынуцца на захад краіны. Будзе інтэнсіўна ісці мокры снег, прагназуецца яго наліпанне, а на асобных участках дарог — снежныя заносы. Таксама на дарогах магчыма галалёдзіца. Вецер будзе ўсходні і паўднёва-ўсходні, днём парывамі да 15 метраў у секунду. Тэмпература паветра па краіне ноччу апусціцца да мінус 10 градусаў, днём пацяплее да -1 … -6 градусаў.

У МНС нагадваюць, што ў такое надвор’е істотна ўзрастае рызыка затрымкі палётаў, аўтамабільных аварый, зніжаецца бачнасць пры кіраванні транспартам, наліпанне мокрага снегу можа прывесці да пашкоджання дрэў, абрыву правадоў і адключэння электрычнасці. Таму па магчымасці ў нядзелю рэкамендуецца ўстрымацца ад паездак па горадзе на асабістым транспарце; машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража прыпаркуйце ўдалечыні ад дрэў; навучыце дзяцей, як дзейнічаць падчас непагадзі; знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам; сцеражыцеся абарваных правадоў ліній электраперадачы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024