Беларуская мытня прапануе змяніць статус некаторых спрошчаных пунктаў пропуску з Літвой

Каб паменшыць нагрузку на пункты пропуску «Каменны Лог», «Катлоўка» і «Беняконі» беларуская мытня прапануе змяніць статус асобных спрошчаных пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы для арганізацыі ў іх руху легкавых і парожніх грузавых аўтамабіляў, піша БЕЛТА.

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько і выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара Мытнага дэпартамента пры Міністэрстве фінансаў Літвы Ёнас Мішкініс абмеркавалі пытанні забеспячэння бесперапыннага патоку транспартных сродкаў і павышэння прапускной здольнасці на беларуска-літоўскай мяжы напярэдадні навагодніх святаў, а таксама падрыхтоўку да правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў.

Як было адзначана, праз беларуска-літоўскую мяжу за 11 месяцаў 2018 года прайшло на 186 тыс. Транспартных сродкаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (амаль 2 млн). Пры гэтым 34% усяго транспартнага патоку прыпадае на пункт пропуску «Каменны Лог».

— У 2019 годзе пачнецца маштабная рэканструкцыя гэтага пункта пропуску, пасля якой чакаецца трохразовае павелічэнне яго прапускной здольнасці, — адзначылі ў ДМК. — Значна паскорыць правядзенне мытнага кантролю дазволіць ўстаноўка стацыянарнага інспекцыйна-надгляднага комплексу замест наяўнага мабільнага. Таксама паблізу «Каменнага Лога» пачата будаўніцтва транспартна-лагістычнага цэнтра з вялікімі складскімі памяшканнямі, на якім будзе адкрыты ведамасны пункт мытнага афармлення.

У гэтым годзе мытнымі службамі Беларусі і Літвы рэалізаваны праект «Развіццё інстытуцыйнага патэнцыялу мытнай службы Рэспублікі Беларусь», мерапрыемствы якога былі накіраваны на павышэнне прапускной здольнасці пунктаў пропуску, размешчаных на беларуска-літоўскай мяжы. У прыватнасці, у лістападзе ў пункце пропуску «Каменны Лог» быў праведзены эксперымент па аптымізацыі пропуску парожніх грузавых транспартных сродкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024