Суддзя суду Ленінскага раёну Гродна Казімір Сяргей спыніў справу грамадскага актывіста Анатоля Мышкевіча супраць гарвыканкама і савета дэпутатаў. Свае рашэнне суддзя патлумачыла тым, што актывіст не паспеў з тэрмінамі абскарджэння адказу аблвыканкама, якое мусіла адбыцца на працягу месяца, піша Беларускае Радыё Рацыя.
— Суд пастанавіў спыніць разгляд справы, бо была пратэрмінавана падача скаргі. Я спрабаваў патлумачыць суду, што яна была пратэрмінавана ў сувязі з тым, што ў мяне супрацоўнікі міліцыі канфіскоўвалі лічбавыя носбіты інфармацыі на 2 месяцы для праверкі па адміністрацыйнай справе за плакат аб зніклых палітыках. Суд гэта не ўзяў да ўвагі. У прынцыпе, я не бачу праблемы. Заўтра будзе зноў накіраваны зварот у гарвыканкам. Будзе там абскарджаны. І праз месяц мы звернем усе паперы ў суд. І цяпер ніякага пратэрмінавання не будзе, — кажа Анатоль Мышкевіч.
Анатоль Мышкевіч спадзяецца, што са зваротамі пра анлайн-трансляцыю паседжанняў савета дэпутатаў да гарадскіх уладаў звернуцца таксама і іншыя грамадскія актывісты Гродна.
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…