Давялі да «валідольнай» канцоўкі: «Нёман» ледзь не выпусціў перамогу ў Маладзечне

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі «Нёман» 5 снежня гасцяваў у Маладзечне ў мясцовага «Дынама». У першай палове сустрэчы гульня для гродзенцаў складвалася ўдала, але з-за расслабленасці ў другой, чырвона-чорныя ледзь не ўпусцілі перамогу над супернікам. Выніковы лік матчу 4:3 на карысць «Нёмана».

Гродзенцы пачалі гульню актыўна і ў першым перыядзе адзначыліся трыма забітымі шайбамі. У другой дваццаціхвілінцы «Нёман» зменшыў абароты: сам аднойчы вызначыўся і даў супернікам закінуць шайбу. Не зладзіўся ў каманды Пушкова трэці перыяд, у якім «Дынама» закінула дзве шайбы і ледзь не зраўняла лік. Але «Нёману» ўдалося выстаяць пад націскам суперніка і павезці з Маладзечна каштоўныя 3 ачкі.

«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» 3:4 (0:3, 1:1, 2:0)

галы:
11:19 0:1 — А.Маляўка (C.Маляўка)
13:06 0:2 — Арлоў (Дзярлюк)
13:59 0:3 — Кіслы (Рэмезаў)
24:50 1:3 — Кучкiн (Яфіменка, Каракулька, — бол.)
34:27 1:4 — Дзярлюк (Сцяпанаў)
43:57 2:4 — Воранаў (Журня, Землянкiн)
52:33 3:4 — Землянкiн (Кучкiн)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Добры пачатак матчу, выдатна правялі першы перыяд, прымусілі суперніка памыляцца. Забілі добрыя галы і павялі ў ліку. Пасля такога лiку бывае, што каманда не тое, што расслабляецца, а супернік пачынае больш актыўна гуляць, яму трэба адыгрывацца, у выніку чаго мы дапусцілі некалькі памылак, прапусцілі, давялі да «валiдольнай» канцоўкі. Хоць, на працягу ўсяго матчу мы нядрэнна выглядалі і заслужылі перамогу.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:

Свой наступны матч «Нёман» правядзе 7 снежня ў Салігорску і сустрэнецца з «Шахцёрам».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024