Настаўніца з Гродна атрымала тытул «Міс топ-мадэль Еўропы»

22-гадовая Маргарыта Мартынава стала ўладальніцай тытула «Міс топ-мадэль Еўропы». Яна прадстаўляе Беларусь у фінале аднаго з самых прэстыжных конкурсаў прыгажосці - Miss Supranational 2018, які праходзіць у Варшаве, паведамляе АНТ.

За карону Miss Supranational 2018 змагаюцца дзяўчыны з больш за 70 краін свету. Фінальнае шоу адбудзецца 7 снежня. Тэлеверсію прэстыжнага тэлевізійнага конкурсу прыгажосці 15 снежня ў вячэрнім эфіры пакажа тэлеканал АНТ.

Маргарыта Мартынава родам са Слоніму, дзяўчыне 22 гады. Маргарыта скончыла філалагічны факультэт ГрДУ ім. Янкі Купалы па спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы» і цяпер працуе настаўніцай у сярэдняй школе № 39 г. Гродна.

Нагадаем, у маі 2018 года Маргарыта Мартынава заваявала тытул «I Віцэ-міс Беларусь». Годам раней дзяўчына стала першай на конкурсе «Каралева прыгажосці - Міс Гродна». У 2016 годзе Маргарыту прызналі самай прыгожай дзяўчынай у ГрДУ ім. Янкі Купалы.

youtu.be/szE5NE5dRFk

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024