Навіны

Грамадскі актывіст абскарджвае адмову гарвыканкама трансляваць паседжанні мясцовых дэпутатаў

У судзе Ленінскага раёна Гродна пачаліся папярэднія слуханні па справе Анатолія Мышкевіча супраць гарвыканкама. Грамадскі актывіст прапанаваў гарвыканкаму трансляваць пасяджэнні мясцовых дэпутатаў. Гарвыканкам напісаў адмову і цяпер актывіст дайшоў да суда, піша Беларускае Радыё Рацыя.

Анатолій Мышкевіч зрабіў прапанову некалькі месяцаў таму, спасылаючыся на артыкул 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе ўсім грамадзянам права на атрыманне і захоўванне інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў.

— Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў мне ў маім законным праве атрымліваць поўную інфармацыю пра працу дзяржаўных органаў. Іх адказ я абскардзіў у аблвыканкаме, які ў сваю чаргу таксама не знайшоў ніякіх парушэнняў у адказе. Я склаў скаргу, падаў яе ў суд, у судовым парадку праходзіла апытанне асобаў, то бок заяўніка і адказчыкаў. Мы выказалі свае меркаванні па гэтай справе. Гарвыканкамам было пададзена прашэнне пра спыненне справы, — тлумачыць Анатолій.

Папярэдняе слуханне па працэсу Анатоля Мышкевіча працягнецца 6-га снежня, а 14.30 у судзе Ленінскага раёна Гродна. Працэс вядзе суддзя Казімір Сяргей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024