Горад

«Ніколі чаю з такімі дурнямі не піла!» Гродзенскія лялечнікі рыхтуюць пастаноўку «Алісы ў краіне цудаў»

Прэм’ера спектакля пройдзе 9 снежня. Разам з Каралевай, Капялюшнікам і Сакавіцкім зайцам на сцэну выйдуць адразу дзве Алісы і дзве Соні. «Мне падалося, што твор, які сам па сабе нонсэнс і сюрэалізмус, яшчэ не досыць «сюрны». Вырашыў дадаць свае знаходачкі. Паглядзім, наколькі яны спадабаюцца нашаму гледачу», – кажа рэжысёр спектакля, Валерый Карышаў. Hrodna.life сустрэўся з артыстамі на адной з рэпетыцый пастаноўкі.

«Алісу» хацеў паставіць, яшчэ калі вучыўся на рэжысуры, – распавядае рэжысёр. – Тады не атрымалася, хоць матэрыял сабраў. Цяпер з Алегам Алегавічам [Жугждам, галоўным рэжысёрам тэатра лялек] абмеркавалі – ці не страшна, ці варта – і вырашылі ставіць. Часу дачытаць і давыдумляць было дастаткова. Мне здаецца, гадоў у 70 я б яшчэ раз гэтую казку паставіў. Гэта твор, які ў розным узросце чытаецца па-рознаму і кажа пра рознае», – распавёў рэжысёр.

Рыхтаваць спектакль да пастаноўкі ён пачаў яшчэ ў красавіку. Тады запрасіў стаць мастаком-пастаноўшчыкам спектакля Людмілу Скітовіч з Мінска, аднаго са сваіх былых выкладчыкаў. «Разам працавалі над бачаннем спектакля. Я распавядаў, а яна спрабавала максімальна рэалізаваць. Гэта складана, у тэатры не ўсе матэрыялы працуюць. Але здаецца, атрымалася».

На новы спектакль чакаюць дзяцей ад 6 гадоў і іх бацькоў. «Гэта вельмі сямейная казка», – кажа акторка Таццяна Еўтух, адна з Алісаў. На яе думку, казка нагадвае момант жыцця, калі раптам усведамляеш сябе вялікім і ўспамінаеш, што калісьці быў маленькім. «Памятаю, мяне вязуць на санках воооось у такім футры. Гэты стан непаваротлівасці, бездапаможнасці – гэта я маленькая. І раптам – адразу вялікая, гадоў 15 ці 17». У казцы таксама – незразумела і цікава. “Здаецца, яна для дарослых пра маленькіх. Тут такія яркія вобразы! Дзеці, вядома, убачаць сваё, а дарослыя нешта глыбокае».

«Аліса ў краіне цудаў» стане апошняй прэм’ерай 2018 года. У спектаклі сыграюць Ларыса Мікуліч, Таццяна Еўтух, Аляксандра Літвінёнак, Людміла Паўлоўская, Тамара Корнева, Наталья Піліпчык, Настасья Суханосік, Іван Дабрук, Юрый Менько і Аляксей Комлік. Дарэчы, Аляксей яшчэ студэнт і вучыцца ў каледжы мастацтваў. Яму дасталася роля Сакавіцкага зайца, які скача па сцэне на джамперах.

Валерый Карышаў кажа, што сабраць у дзіцячым спектаклі вядомых акцёраў тэатра было не цяжка: «Артысты ў нас без зорнай хваробы. Яны і самі разумеюць, наколькі твор важны і складаны. У нас у краіне наогул няма тэатраў, дзе б яго паставілі. Так што рыхтуемся да прэм’еры з лёгкім хваляваннем».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Крыніцы фінансавання не вызначаны». Андрэй Хмель распавёў пра лёс Палаца культуры тэкстыльшчыкаў у Гродне

Старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель у інтэрв’ю часопісу «Гродна» распавёў пра лёс Палаца культуры тэкстыльшчыкаў…

6 студзеня 2026

Гатэль-недабуд на Паповіча ў Гродне можа змяніць інвестара

Гасцініца на вуліцы Паповіча ў Гродне, якая ўжо некалькі гадоў стаіць пустой, можа змяніць уласніка.…

6 студзеня 2026

Гродзенскі музыка пераехаў у прымежную польскую вёску, якая вымірае, каб запісаць альбом

Гродзенскі музыка Яўген Кучмейна, аўтар праекта tochka K, стаў адным з першых новых жыхароў польскай…

6 студзеня 2026

У «Каробчыцкім Алімпе» стартуе зімовы сезон: адкрываецца цюбінгавы схіл і рыхтуюцца гарналыжныя трасы

У парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» пад Гроднам з 7 студзеня пачынае працу цюбінгавы схіл.…

6 студзеня 2026

У Гродне адкрыўся гульнявы ​​пакой – прапануюць альтэрнатыву дзіцячаму саду

У мікрараёне Дзевятоўка з верасня 2025 года працуе гульнявы ​​пакой «Детство». У Instagram уладальнікі адзначаюць,…

5 студзеня 2026

У цэнтры Гродна могуць з’явіцца бізнес-апартаменты

На ўчастку па вуліцы Будзённага, 42—44 плануюць узвесці чатырохпавярховы будынак з паркоўкай. Там размесцяць магазіны,…

5 студзеня 2026