Навіны

«Імкнемся зрабіць вялікае свята». Гродзенскія яўрэі пачалі адзначаць Хануку

Гродзенскія яўрэі сабраліся ўвечары 2 снежня ў Вялікай харальнай сінагозе, каб адзначыць свята Ханукі. Традыцыйна святкаванні пачаліся з запальвання галоўных свечак балконе сінагогі.

Асноўная традыцыя Ханукі - цырымонія запальвання свечак. У Гродне яна пачынаецца з таго, што рабін Іцхак Кофман і старшыня абшчыны Барыс Квяткоўскі запальваюць першыя дзве вялікія ханукальныя свечкі, якія ўсталяваныя на фасадзе сінагогі. Сёлета ўпершыню разам з запальваннем свечак прайшоў салют.

«Мы імкнемся зрабіць вялікае свята, каб да нас прыходзіла больш людзей. Наша мара — рабіць святы яшчэ лепш. Галоўнае, каб людзям было прыемна і ўтульна ў нас і каб яны адчувалі, што сінагога гэта іх дом», — распавёў рабін Іцхак Кофман.

Пасля запальвання галоўных свечак рабін запрасіў усіх гасцей свята ў вялікую залу сінагогі, дзе была падрыхтавана канцэртная праграма, а таксама пачастункі. У гэтае свята на стале ў яўрэяў абавязкова павінны быць ханукальныя пончыкі і дранікі.

У сінагозе маленькіх гродзенцаў вучылі рабіць пончыкі, а таксама распавялі ім гісторыю свята.

Што такое Ханука

Ханука — свята свечак, якое яўрэі адзначаюць штогод на працягу васьмі дзён. Свечкі запальваюць у памяць аб цудзе, які адбыўся ў час асвячэння храма пасля перамогі войскаў Іегуды Макавея над войскамі цара Антыёха ў 164 годзе да н.э. Гэтае свята вельмі важнае для яўрэяў, бо сімвалізуе, што вера ў Бога вечная, і ёсць рэчы, у прыватнасці духоўныя, якія нельга ў чалавека адабраць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024