Канец сезону: «Нёман» буйна прайграў «Дынама-Брэсту» і заняў сёмае месца

У нядзелю 2 снежня «Нёман» на сваім полі праводзіў апошні матч сезона ў якім прымаў брэсцкае «Дынама». Ігра памiж супернiкамi скончылася буйнай паразой гродзенскай дружыны.

Вынік матчу ў Гродне ўжо нічога не вырашаў: за тур да канца чэмпіянату «Нёман» забяспечыў сабе сёмае месца ў чэмпіянаце. У актыве гродзенцаў было 43 ачкі, «Дынама-Брэст» на радок вышэй — 49. Але матч для супернікаў быў прынцыповым, бо гульня на гродзенскім стадыёне была апошняя ў сезоне для каманд і вырашала хто стане лепшым на захадзе Беларусі. А яшчэ матч быў цiкавым тым, што гродзенец Павел Савіцкі прыехаў на родны стадыён у складзе іншай каманды ўпершыню пасля сыходу з «Нёмана».

Гродзенцы добра пачалі матч і ў першай палове мелі некалькі добрых момантаў для ўзяцця варот «Дынама». Але ва ўсіх выпадках «Нёман» падводзіла рэалізацыя. Берасцейцы таксама актыўна атакавалі, але вось з рэалізацыяй сваіх момантаў у іх было ўсё ў парадку. Госці адкрылі лік на 30-й хвіліне, дзякуючы дакладнаму ўдару Паўла Седзько, які першым паспеў на дабіванне пасля ўдару Фамейе.

У другім тайме берасцейцы зайгралі яшчэ больш актыўна, што і адбілася на лiку. Нiвалда на 50-й хвіліне прыгожа адправіў мяч у далёкі кут варот Курганскага. А на 75-й хвіліне Барысаў дабіў «Нёман» і зрабіў лiк 3:0 на карысць сваёй каманды.

«Нёман»: «Дынама-Брэст» — 0:3

У выніку «Нёман» не здолеў парадаваць сваіх заўзятараў на родным стадыёне і буйна саступіў. У чэмпіянаце гродзенцы размясціўся на 7-м радку з 43 ачкамі ў актыве. У мінулым годзе «Нёман» па выніках сезона заняў 6-е месца і меў 49 ачкоў у актыве.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024