Новае месца: на Акадэмічнай адкрылася кафэ-студыя #Yellowstreet17

Новае моладзевае кафэ #Yellowstreet17 пачало працу ў тэставым рэжыме на вуліцы Акадэмічнай, 17. У меню ёсць сняданкі і абеды, свежая выпечка, дэсерты. Фішкай установы стане ўласная студыя, у якой будуць весці відэаблог у сацыяльных сетках.

Ва ўстанове ў найбліжэйшай будучыні гатовыя даць гасцям амерыканскую кухню з паўнавартаснымі сняданкамі і абедамі. Зараз жа кафэ ў тэставым рэжыме працуе са стандартным меню. Ёсць уласная выпечка.

Уладальнікі новага кафэ — два маладых гродзенца.

«У нас з сябрамі ўжо 15 гадоў вопыту ў грамадскім харчаванні і мы вырашылі адкрыць сваю ўстанову. Знайшлі свабодную плошчу на Акадэмічнай. Увесь рамонт рабілі самі. На працягу двух месяцаў мы будзем усё дапрацоўваць і ў пачатку лютага 2019 адкрыемся ў поўным рэжыме з добрай амерыканскай кухняй. Зможам прапанаваць піцу, пасту і многае іншае», — распавядае адзін з уладальнікаў.

Да афіцыйнага адкрыцця тут павінна быць 40 месцаў.

«У сваім кафэ мы плануем зрабіць шмат цікавага. Напрыклад, усе работнікі грамадскага харчавання будуць атрымліваць у нас зніжку да 40%, для гэтага трэба будзе запоўніць спецыяльную анкету. А яшчэ ў кафэ будзе ўласная студыя для здымак якіх-небудзь праектаў і інтэрв'ю. Таксама мы плануем весці ўласны відэаблог у сацыяльных сетках. Пакуль гэты праект мы распрацоўваем і адкрытыя да прапаноў».

У тэставым рэжыме кафэ-студыя працуе з 9.00 да 23.00. З поўным запускам час працы можа змяніцца.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024