Спадчына

Гродзенцы ўбачаць адноўленыя дакументы з архіва Брыгіцкага касцёла і партрэты яго заснавальнікаў

На наступным тыдні ў Новым замку першых наведнікаў сустрэне новая экспазіцыя «Сакральная спадчына Панямоння», дзе ўпершыню на вольны агляд выставяць частку адноўленага архіва гродзенскіх брыгітак, паведамляе «Гродзенская праўда».

Супрацоўнікі музея ўспамінаюць, як яшчэ некалькі гадоў таму дакументы літаральна рассыпаліся ў руках. Праз моцнае пашкоджанне паперы працаваць з імі было проста немагчыма. У такім стане з архіва гродзенскага Брыгіцкага касцёла яны трапілі ў музей больш за 50 гадоў таму. Пра тое, што ў Гродню захоўваюцца такія дакументы, стала вядома калегам з Польшчы, якія атрымалі грант і цягам двух гадоў праводзілі рэстаўрацыйную працу.

Напачатку гэтага года ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей вярнулі каля 300 адноўленых несшываных старонак-картак, якія датуюцца рознымі эпохамі - ад XVI да ХХ стагоддзяў. Сярод іх — рэгламент жыцця манашак, малітоўнікі і спеўнікі і дакументы так званага гаспадарчага ўліку — дамовы, вопісы.

На выставе пакажуць і іншыя прадметы, якія характарызуюць розныя вераванні жыхароў прынёманскага краю. Тут можна будзе ўбачыць абразы і адзенні святароў, археалагічныя артэфакты, знойдзеныя падчас раскопаў на Замкавай гары — лампадкі, крыжы і галаснікі.

[irp posts="84 137″ name="Хату гараджан 14 стагоддзя знайшлі на раскопках Старога замка ў Гродне"]

З Мінска прыедуць партрэты сям'і вядомых магнатаў Вялікага княства Літоўскага Весялоўскіх, заснавальнікаў гродзенскага манастыра ордэна Святой Брыгіты. Доўгі час карціны лічыліся страчанымі у час Другой сусветнай вайны, але ў 1966 годзе іх знайшлі ў крыптах касцёла Звеставання Панны Марыі, які раней уваходзіў у комплекс Брыгіцкага манастыра. Тады гэта стала сапраўднай сенсацыяй.

Крыштаф Весялоўскі разам з жонкай заснавалі Брыгіцкі манастыр у Гродне ў памяць пра рана памерлую прыёмную дачку Грызельду. Сёння гэтыя партрэты займаюць бачнае месца сярод экспанатаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Партрэт Крыштафа Весялоўскага з’яўляецца адным з прыкладаў жанру «сармацкага партрэта»

[irp posts="72 615″ name=" Муроўка XII стагоддзя — ужо сенсацыя". Чаму раскопкі ля Новага замка трэба абавязкова працягваць"]

— З фондаў сталічнага музея ў Горадню будзе прадстаўлена таксама сем абразоў «Апостальскі шэраг», — кажа загадчык аддзела гісторыі краю гісторыка-археалагічнага музея Яўген Махнач. — Можна будзе ўбачыць у Новым замку і карціну пачатку XVIII стагоддзя «Танец смерці», якая захоўваецца ў касцёле Звеставання Найсвятой Панны Марыі (Брыгіцкім).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024