Спадчына

На дабрачынным канцэрце заспяваюць вершы Багдановіча пад музыку Мулявіна

Гродзенскім слухачам прадставяць цыкл песень «Вянок», напісаны Уладзімірам Мулявіным да 100-годдзя Максіма Багдановіча. Дабрачынны канцэрт прысвячаецца 10-гадоваму юбілею Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Сродкі ад продажу квіткоў пойдуць для падтрымкі 87 сем’яў з цяжка і безнадзейна хворымі дзецьмі, якія знаходзяцца пад апекай дзіцячага хоспіса.

Прэм’ера «Вянка» прайшла на гастролях «Песняроў» у ЗША. У Беларусі праграма была ўпершыню выканана 9 снежня 1991 года, у дзень нараджэння паэта. Больш ніколі «Вянок» не выконваўся цалкам. Нотны матэрыял праграмы не захаваўся.

Аднавіць музычны «Вянок» і вярнуць яго гледачам удалося дзякуючы аматарскаму запісу адной з рэпетыцый. Яе зрабіў прыхільнік ансамбля Уладзімір Паздняк з Масквы. Некалькі гадоў таму магнітафонная стужка была адлічбаваная і перададзена аркестру імя Жыновіча. Аранжыроўшчык аркестра Аляксандр Крамко зрабіў для песень цыклу новыя апрацоўкі. У Мінску праграма адроджанага «Вянка» ідзе са снежня 2017 года.

«Зорка Венера», «Вераніка», «Лявонiха», «Пагоня», «Слуцкія ткачыхі» — усе 15 песень Уладзіміра Мулявіна на вершы Максіма Багдановіча зараз прагучаць і на радзіме паэта ў Гродне.

У праграме будуць удзельнічаць экс-саліст гуртоў «Лявоны» і «Песняры» Ян Жэнчак, салісты групы «Спадчына» Вячаслаў Ісачанка (вакал), Андрэй Шчыткавец (бас-гітара) і Сяргей Шкурдзэ (ударныя), саліст Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя. І. Жыновіча Андрэй Коласаў, вакальны гурт «Дыямант» у складзе Наталлі Шасцярэнь, Таццяны Лаўрэнцьевай і Уладзіслава Данілавіча.

Дабрачынны канцэрт пройдзе ў зале Каледжа мастацтваў, па адрасе БЛК, 33. Пачатак праграмы ў 19.00. Кожны глядач атрымае падарунак, зроблены рукамі дзяцей, бацькоў і валанцёраў хоспіса.

Білеты можна набыць на kvitki.by, а таксама ў касе Філармоніі

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024