«Нёман» прайграў БАТЭ і даў магчымасць барысаўчанам датэрмінова стаць чэмпіёнамі Беларусі

У матчы 27-га тура чэмпіянату краіны гродзенскі «Нёман» гасцяваў у барысаўскага БАТЭ. Перад матчам з гродзенцамі лідэру чэмпіянату заставалася ўсяго 1 ачко да чарговых залатых медалёў. У выніку сустрэча паміж камандамі скончылася мінімальнай перамогай барысаўчан і датэрміновым чэмпіёнствам.

За тры туры да канца чэмпіянату, БАТЭ здолеў заваяваць чарговы тытул чэмпіёна Беларусі, а перамогу прынёс барысаўскай камандзе Бярозкін, які на 88-й хвіліне далёкім ударам паразіў вароты Курганскага.

БАТЭ — «Нёман» — 1:0

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

— Віншую БАТЭ з чэмпіёнствам. У гэтым годзе яно бясспрэчна заслужанае. Шмат падзей адбылося, адна з іх — смерць Анатоля Капскага …

Наша каманда правяла добры матч. У канцы не хапіла канцэнтрацыі, стрыманасці. Было шмат момантаў, калі маглі завяршыць эпізод голам, але не хапіла апошняга паса. Першапачаткова прыехалі ў Барысаў за перамогай. Моманты, пра якія гаварылі з камандай перад гульнёй, маглі ўвасобіцца, але не атрымалася.

Гродзенскі «Нёман» пасля паразы ў Барысаве працягвае знаходзіцца на 7-м месцы ў турнірнай табліцы. У актыве жоўта-зялёных 39 ачкоў.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе 10 лістапада ў Гродне і будзе прымаць «Смалявічы»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024