Здароўе і спорт

Дзвюма буйнымі перамогамі на выездзе «Нёман» працягнуў пераможную серыю ў чэмпіянаце

Апошнія выязныя матчы на поўдні Беларусі скончыліся для каманды Сяргея Пушкова буйнымі перамогамі. Спачатку 2 лістапада «Нёман» абыграў «Гомель», а праз два дні разграміў «Металург».

У першым матчы гродзенцы ўпершыню ў сезоне абыгралі «Гомель». У гэтым паядынку хакеісты «Нёмана» ўдала згулялі ў большасці і закінулі чатыры неўзаемных шайбы суперніку. Дублямі ў матчы адзначыліся Кіслы і Елісеенка.

«Гомель» — «Нёман» — 0:4

Праз два дні гродзенцы сустракаліся ўжо з «Металургам» у Жлобіне і там таксама правялі ўдалы матч. Перамога над «Металургам» для гродзенскай стала восьмая запар у чэмпіянаце.

«Металург» — «Нёман» — 2:7

00:41 0:1 — Смураў (Маліноўскі, Крыскін)
02:10 1:1 — Слыш (Фяклістаў, Марчанка, — бол.)
11:59 1:2 — Елісеенка (Рэмезаў)
20:59 1:3 — Рэмезаў
24:49 1:4 — Ляўша (С.Маляўка)
29:50 2:4 — Фяклістаў (Васільчук)
35:49 2:5 — С.Маляўка (Ляўша)
44:13 2:6 — Кіслы (Рэмезаў)
58:21 2:7 — Ляўша (Елісеенка, Рэмезаў, — бол.)

Сяргей Пушкоў пасля матчу ў Жлобіне:

— Мне спадабалася, як нашы хакеісты падышлі да сённяшняга матчу. Зрабілі практычна ўсё, што запланавалі. Добрая гульня ў атацы, якая дазваляла нам кантраляваць матч, за выключэннем васьмі хвілін другога перыяду, калі гаспадары дадалі ў актыўнасці, і стварылі добрыя моманты. Своечасова забілі пяты гол, які прыпыніў гульню, і практычна вызначыў пераможцу. Аддам належнае гульцам «Металурга» за тое, што працавалі да фінальнай сірэны.
Сваіх хлопцаў павіншаваў з перамогай, і з тым, што паказалі выдатны, калектыўны хакей. Яшчэ раз адзначу правільнае стаўленне да сённяшняга матчу. Забілі добрыя, і што важна, лагічныя галы пасля выдатных камбінацый.

Турнірная табліца напярэдадні міжнароднай паўзы выглядае наступным чынам:

Наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 13 лістапада і будзе прымаць жлобінскі «Металург».

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024