Спадчына

Паднятаму з дна Нёмана чоўну — 500 год

Унікальнай старажытнай лодцы-чоўну, якую паднялі з дна ракі Нёман ля вёскі Мікалаева Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, — 500 гадоў, піша БЕЛТА, спасылаючыся на прэс-службу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

«На думку навукоўцаў, човен быў зроблены прыблізна ў 1500−1510 гадах. Гісторыкі ўжо назвалі гэта археалагічнай сенсацыяй», — адзначылі ў прэс-службе.

Выяўлена, што на час ссякання дубу, з якога зроблена старажытная лодка, было каля 300 гадоў. Такім чынам, дрэва пачало расці ў самым пачатку XIII стагоддзя. Гэта высветлілі падчас дэндрахраналагічнага датавання лодкі-чоўна ў НАН Беларусі. Адмысловыя даследаванні праводзілі пад кіраўніцтвам Максіма Ярмохіна, кандыдата біялагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслінных згуртаванняў Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі.

Цяпер човен знаходзіцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі для правядзення кансервацыйных мерапрыемстваў і падрыхтоўкі да экспанавання. «Пачаў расці пры Міндоўгу, ссечаны і апрацаваны ці пры Аляксандры, ці пры Жыгімонце Старым!», — напісаў пра дуб, з якога зроблены човен, кандыдат гістарычных навук Максім Чарняўскі. Археолагі не спадзяваліся, што човен «настолькі старажытны», кажа Чарняўскі. Навукоўцы вырашаюць, як закансерваваць знаходку. Дзе будзе захоўвацца човен, вызначыць кіраўніцтва Інстытуту гісторыі Акадэміі навук, піша «Радыё С**бода».

Як паведамлялася, адмыслоўцы групы падводнай археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, вадалазы дайвінг-цэнтра «Марскі Пегас» і ўдзельнікі джып-форума 4×4 правялі супольную экспедыцыю па падыманні старажытнай лодкі-чоўна з Нёмана. Човен знайшлі мясцовыя жыхары.

Даведка

Човен — лодка, выдзеўбаная з камля аднаго дрэва (дуба, хвоі, асіны, ліпы), зазвычай без кіля — у Беларусі вядомы з часоў неаліту. У мінулым чаўны мелі шырокае ўжыванне, і толькі ў XIX стагоддзі іх сталі выцясняць лодкі з дошак. Былі шырока распаўсюджаныя на ўсёй тэрыторыі нашай краіны і мелі рэгіянальныя адрозненні па форме і памерах — ад 2,5 да 10 і болей метраў у даўжыню і 1−1,5 метра шырыні. Для ўстойлівасці па баках да іх маглі прыбіваць драўляныя пласціны ці брускі, устаўляць распоркі. Кіравалі адным вяслом.

Майстэрства вырабляць чоўны і цяпер захоўваюць асобныя майстры на Палессі. Для чоўна абіраюць дуб не менш як 65 сантыметраў у дыяметры пасля таго, як з яго сякерай здымаюць кару, і не менш за 5,2 метры ў даўжыню, іначай човен будзе занадта круціцца. Не бралі дуб з дуплом, або той, у які трапіла маланка. Падрабязней пра выраб чоўнай на Палессі можна пачытаць тут.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024