Чарговы інвестар хоча купіць Дом Мураўёва пад гасцініцу

Проста так купіць дом купца Мураўёва ў цэнтры Гродна складана — ім валодае прыватны страхавы фонд, які некалькі гадоў таму страціў ліцэнзію і спыніў дзейнасць. Але з’явіўся новы патэнцыйны інвестар. Пра гэта стала вядома падчас грамадскага абмеркавання экалагічнага дакладу па новым генплане Гродна. Сустрэча праходзіла ў чацвер 1 лістапада.

Пра магчымага інвестара распавёў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. Ён адзначыў, што да яго ў кастрычніку звярнуўся інвестар, які хоча размясціць у даўно пустуючым доме гасцініцу.

«Літаральна два тыдні таму быў у мяне адзін паважаны чалавек, які распавёў, што хоча з Дома купца Мураўёва зрабіць гасцініцу, —
распавядае Мечыслаў Гой. — Задача ўлады — звесці сённяшняга ўладальніка будынка і новага інвестара, каб яны здолелі дамовіцца. Калі гэтага не здарыцца, будзем скасоўваць дамову з арганізацыяй і канфіскоўваць аб’ект. Гэтае пытанне ўздымалі на пасяджэнні ў губернатара. Так, гэта можа не зусім добра для ўлады, але са старым будынкам так рабіць нельга».

[irp posts="75 478″ name="Дом купца Мураўёва: рамонт даўжынёю ў 20 гадоў"]

Меркаваным інвестарам для старога будынка можа быць бізнесмэн Станіслаў Сямашка. Ён ужо праяўляў цікавасць да дома купца Мураўёва і раней, але не мог яго купіць, бо займаўся рэканструкцыяй суседняга будынка. Ужо ў лістападзе 2018 Сямашка плануе здаць свой аб’ект на Калючынскай, 23. Там, акрамя гасцініцы на 50 месцаў, размесцяцца рэстаран каўказскай кухні і вядомая турыстычная кампанія.

Даведка

Дом купца Мурьвьева прастойвае ў цэнтры Гродна ўжо каля 25 гадоў. У сярэдзіне 1990-х будынак прадалі фірме «Пульс», але замест рэканструкцыі будынак проста разрабавалі. Ніхто з чыноўнікаў і бізнесменаў не быў пакараны, хоць крымінальная справа распачыналася.

У 2005 годзе будынак купіў «Беларускі народны пенсійны фонд» з мэтай адкрыць там гасцініцу. Пазней гэтая арганізацыя была перайменаваная ў «Мега поліс». У 2014 годзе арганізацыю пазбавілі ліцэнзіі на страхавую дзейнасць. Усе дамовы «Мега поліса» перайшлі да дзяржаўнага прадпрыемства «Стравіта».

За мінулыя ад куплі будынка 13 гадоў інвестар адрамантаваў толькі фасад і дах — у 2012 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024