Навіны

Ударыў па машонцы, скідаў з ложка. У Гродне пачаўся чарговы суд за дзедаўшчыну

Дваіх салдат з Гродзенскай памежнай групы судзяць за здзек з таварыша па службе. Пацярпелага прымушалі нецэнзурна зычыць «дабранач», хадзіць з падушкай на галаве, скідалі з ложка. Першае паседжанне адбылося ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні 22 кастрычніка, піша «С**бода».

Пацярпелы не трапіў на суд, бо цяпер у лякарні

На лаве падсудных — двое хлопцаў, якія служылі ў Гродзенскай памежнай групе, вайсковай частцы 2141. Пад варту іх не бралі. У залі суду яны сядзяць на першай лаве, а не ў клетцы. Абодвух абвінавачваюць у парушэнні статутных правілаў узаемаадносін паміж ваеннаслужачымі.

Першаму з іх, Уладзіславу Шкулькову, 22 гады. Ён з вёскі Асіповічы Вілейскага раёну Мінскай вобласці. Скончыў службу сёлета ў маі, працу пакуль не знайшоў.

«Можна папрасіць, каб не было фота і прозвішча, каб не афішаваць?» — звяртаецца да журналіста маці абвінавачанага Шкулькова перад паседжаннем і пачынае плакаць. Яна перадае насоўку сыну, той адмаўляецца. «Ну пакладзі ў кішэнку. Мала што будзе», — лагодна кажа яна.

Другі абвінавачаны, Андрэй Пятровіч, — з Мінску. Яму 20 гадоў. Ён яшчэ служыць у памежных войсках. Абодвум фігурантам пагражае да пяці гадоў зняволення.

Пацярпелы — шараговец Ярашэнка, які служыць у той жа частцы. На судзе яго няма, бо цяпер ён у шпіталі ў Брэсце. Невядома, ці звязаная ягоная шпіталізацыя з пабоямі ў войску.

Справу разглядае суддзя Дзяніс Раманішка, пракурор — Генадзь Мазайла.

Прымушалі блазнаваць, скідалі з ложка, білі праміж ног

Спосабы паздзекавацца з таварыша па службе паўтараліся.

Паводле дзяржаўнага абвінавачвання, самым распаўсюджаным быў здзек пасля адбою. Шкулькоў выклікаў шарагоўца Ярашэнку ў іншую спальню для старэйшых вайскоўцаў і загадваў яму зычыць «дабранач», ужываючы лаянку. Пасля гэтага салдат мусіў накласці сабе на галаву падушку, зрабіць тры страявыя крокі да Шкулькова і нецэнзурна папрасіць у яго дазволу выключыць святло. Атрымаўшы дазвол, гэтаксама страявым крокам ішоў да выключальніка, прыкладаў да яго падушку і ўдарам галавы націскаў яго. Роля Пятровіча заключалася ў тым, каб прывесці Ярашэнку, а потым пільнаваць, каб па калідоры не ішлі афіцэры.

Другі спосаб — Шкулькоў падымаў ложак Ярашэнкі за ножкі, той біўся галавой аб сцяну і падаў з ложка.

Да таго ж Шкулькоў, па словах пракурора, прымушаў Ярашэнку адціскацца не меней за 65 разоў, расказваць прымаўкі памежнікаў у нецэнзурнай форме.

Пятровіч жа аднойчы пасля заўвагі да яго з боку Ярашэнкі схапіў таго за грудкі, зняў і скамячыў ягоную шапку, а потым ударыў са спіны нагой яму паміж ног і трапіў па машонцы, што выклікала лёгкае парушэнне здароўя.

Як зачытаў пракурор, гэта рабілася «з жадання самасцвердзіцца ў вайсковым калектыве, каб усталяваць і далей падтрымліваць нестатутныя традыцыі, паказаць сваю значнасць, фізічную сілу і ўяўную перавагу над іншымі ваеннаслужачымі, запалохаць і зняважыць іх, падпарадкаваць іх сваёй волі, падвысіць свой нефармальны аўтарытэт».

Гэта, паводле абвінавачвання, падрывала аснову вайсковых адносін — вайсковае таварыства, аслабляла вайсковую дысцыпліну, наносіла істотную шкоду правам і законным інтарэсам пацярпелага, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

Уладзіслаў Шкулькоў сваёй віны не прызнаў. «Я гэтага не здзяйсняў», — коратка патлумачыў ён.

Андрэй Пятровіч прызнаў віну часткова. «Вы толькі кажыце праўду», — празь слёзы спрабавала падтрымаць абвінавачаных маці Шкулькова пасля паседжання.

На наступных паседжаннях суд дапытае сведак, абвінавачаных і пацярпелага.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024