Панчошны кароль хоча накарміць расіян шампіньёнамі. Валянцін Байко запусціў у Шчучыне буйную вытворчасць грыбоў

Саўладальнік панчошна-шкарпэткавай кампаніі «Контэ Спа» Валянцін Байко, які на працягу апошніх гадоў інвестуе у вытворчасць эка-прадуктаў і альтэрнатыўную энергетыку, разам з партнёрамі запусціў у Шчучыне буйную вытворчасць шампіньёнаў, піша «Заўтра тваёй краіны».

Магутнасці кампаніі «Логан-Бія», у якую было інвесціравана больш за 10 млн рублёў, разлічаны на вытворчасць 2,4 тыс. тон грыбоў у год.

Для параўнання: паводле інфармацыі з афіцыйнага сайта, вытворчасць найстарэйшага і найбуйнейшага вытворцы шампіньёнаў ў Беларусі - брэсцскай кампаніі «Бонше» складае 9 тыс. тон прадукцыі ў год.

Новая вытворчасць у сваёй збытавай палітыцы арыентуецца на расійскі рынак. Хоць з ліпеня гэтага года Расія і Беларусь знаходзяцца ў стане «шампіньёнавай вайны» — Рассельгаснагляд забараніў ўвоз гэтых грыбоў з тэрыторыі Беларусі ў сувязі з падазрэннем, што адно з беларускіх прадпрыемстваў займалася рээкспартам забароненай да ўвозу ў Расію польскай прадукцыі. Па выніках праверкі дзевяці беларускіх шампіньёнавых ферм на двух прадпрыемствах былі выяўленыя неадпаведнасці аб’ёмаў вытворчасці, заяўленых беларусамі. Тром фермах, у тым ліку «Бонше», было дадзены «зялёнае святло» на экспарт. У справаздачы Рассельгаснагляду згадвалася і кампанія «Логан-Бія» як адно з трох, якія яшчэ толькі рыхтуюцца да запуску, вытворчасцяў.


«Мы всегда надеялись только на себя». Глава «Конте Спа» — об облигациях, белье, ветряках и «Акрополисе»


Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у студзені-ліпені гэтага года Беларусь сапраўды нарасціла экспарт грыбоў. Ён вырас з 10,2 тыс. тон (13,6 млн даляраў) за аналагічны перыяд 2017 года да 18,4 тыс. тон (23,1 млн даляраў). Пры гэтым імпарт, у якім па падазрэнні Рассельгаснагляду «схаваны» рээкспарт на расійскую тэрыторыю, скараціўся з 19,9 тыс. тон (28,5 млн даляраў) да 14,5 тыс. тон (20,4 млн даляраў). Прычым аснову яго складаюць ужо не польскія «забароненыя» шампіньёны (у 2017 годзе — 14, 9 тыс. тон), а завоз з Турцыі, які пачаўся з гэтага года. Турэцкі імпарт склаў 10 тыс.тон.

Запуск Валянцінам Байко «Логан-Бія», магчыма, зменшыць градус падазрэнняў расійскага ведамства да Беларусі як да «краіны шампіньёнаў». Для самога бізнэсмэна інвестыцыі ў вытворчасць экалагічных тавараў становяцца адным з важных напрамкаў дзейнасці. У 2014 годзе ён зарэгістраваў фермерскую гаспадарку «Здаровы свет», на ўгоддзях якога ў Гродзенскім раёне вырошчвае экалагічна чыстыя садавіну і гародніну, а пазней арганізаваў на землях Бераставіцкага раёна прамысловая вытворчасць трускаўкі, маліны, чорнай парэчкі па арганічным тэхналогіях.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024