У 7.30 раніцы 21 кастрычніка на прыпынку каля аўтавакзала на праспекце Касманаўтаў гарэў маршрутны мікрааўтобус, паведамляе AUTOGRODNO.BY. Узгаранне адбылося падчас руху на пад’ездзе да вакзала. Полымя з’явілася з маторнага адсека.
У салоне ў гэты час знаходзіўся толькі кіроўца. Ён паспеў пакінуць мікрааўтобус і спрабаваў самастойна справіцца з агнём. Пасля на дапамогу прыехалі ратавальнікі МНС.
На фоне гэтага інцыдэнта нагадаем, што 20 кастрычніка маршрутка Мінск-Гродна трапіла ў сур’ёзную аварыю на трасе М6. Двое пасажыраў загінулі.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…