Аляксандр Лукашэнка прыедзе ў ГрДУ? Як ва ўніверы рыхтуюцца да прыезду прэзідэнта

У суполцы «Типичный Гродненец» ананімная крыніца расказала пра тое, што 19 кастрычніка, калі ў Гродна прыязджае прызідэнт, уваход у галоўны корпус універсітэта на Ажэшкі, 22 будзе даступны толькі для навучэнцаў па адмысловым спісе. Уваходзіць яны будуць па пашпартах. Бібліятэка і сталовая працаваць не будуць. Яшчэ адна крыніца з універсітэту пацвердзіла інфармацыю.

«Паважаныя старасты навучальных груп, прашу праінфармаваць студэнтаў групы, што парадак працы 19 кастрычніка наступны: студэнты груп СДП-мат (НПД) -171, СДП-КБ-181, СДП-ПМ-181, СДП-УИР-181 прыходзяць на навучальныя заняткі ў корпус Ажэшка, 22 не пазней 9.15; уваход у корпус па вул. Ажэшка, 22 у гэты дзень будзе ажыццяўляцца па пашпарце і загадзя падрыхтаваных спісах названых груп.

Доступ іншых асобаў у корпус у гэты дзень будзе закрыты. Усякага роду кансультацыі з навуковымі кіраўнікамі і іншыя сустрэчы на ​​тэрыторыі корпуса па вул.Ажэшкі, 22 у гэты дзень будуць немагчымыя праз адсутнасць выкладчыкаў у корпусе. Сталовая і бібліятэка будуць таксама зачыненыя", — перадае крыніца.

Пра меркаванае наведванне прэзідэнтам ГрДУ і сустрэчу са студэнтамі ўжо паведамлялася раней, аднак пацвердзіць ці абвергнуць інфармацыю нам не ўдалося.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024