10 кастрычніка адзначаецца 16-ты Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. У гэтым годзе тэмай дня абралі умовы ўтрымання зняволеных у камерах смяротнікаў, піша Гарадзенская вясна. У гэты дзень Сусветная кааліцыя супраць смяротнага пакарання прапануе Дзесяць варыянтаў дзеянняў, якім чынам вы можаце далучыцца да барацьбы супраць смяротнага пакарання.
ПЦ «Вясна» і актывісты кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» прапануюць у гэты дзень ўсім жадаючым далучыцца да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, змясціць пост у сацыяльных сетках праз выкарыстанне хэштэгаў #DeathPenalty #AbolitionNow #Belarus #We4Life2018.
Спецыяльна для Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання ПЦ «Вясна» у межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» падрыхтавала адмысловы відэаролік.
www.youtube.com/watch?v=ODWMOTUlbSU
Сусветная кааліцыя супраць смяротнага пакарання аб’ядноўвае больш за 150 грамадскіх арганізацый, асацыяцый адвакатаў, мясцовых органаў улады і прафсаюзаў, і дзейнічае дзеля ўмацавання міжнароднага аспекту барацьбы супраць смяротнага пакарання, прыкладаючы намаганні для падтрымання тэндэнцыі да яго адмены па ўсім свеце.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…