У Гродне пачынае працу партал 115.бел. Як гэта працуе?

5 кастрычніка ў Гродне пачынае працу партал 115.бел. Ён дапаможа вырашыць пытанні са сферы ЖКГ. Да яго ж падлучаны адзіны гродзенскі кантакт-цэнтр (тэлефон 115), які прымае звароты па ўсіх пытаннях, звязаных з працай камунальных службаў, перадае «Гродна Плюс».

На сайце, як і па адзіным нумары, можна будзе паведаміць аб той ці іншай праблеме. Спецыялісты накіруюць для яе выпраўлення адпаведныя службы і пракантралююць рашэнне праблемы.

Нагадаем, партал 115. бел гэтым летам зарабіў у Гродзенскай вобласці - у Бераставіцы, Ваўкавыску, Воранава, Зэльве, Ашмянах, Слоніме, Смаргоні і Шчучыне. А ў верасні партал пачаў працу ў Карэлічах, Дзятлава, Навагрудку, Мастах, Астраўцы, Свіслачы і Лідзе.

Першапачаткова партал «Мой горад» ствараўся для адпраўкі запытаў, якія тычацца жыллёва-камунальных паслуг і гарадской гаспадаркі Мінска. Партал пачаў функцыянаваць у лістападзе 2015 года, а з ліпеня 2017 года ім сталі карыстацца таксама жыхары Віцебска, цяперашняй вясной — Салігорска і Крычава. І вось у гэтым годзе актыўна падключаюцца гарады Гродзенскай вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024