Навіны

На Алеся Дзянісава завялі справу нібыта за рэпост Укантакце. Пра гэта паведамілі яго дачцэ

Пра заведзеную справу участковы паведаміў па тэлефону дачцэ Дзянісава. Да самаго Алеся пакуль не звярталіся. Дзянісаў лічыць гэта псіхалагічным ціскам на яго сям’ю і просіць праверыць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Алесь размясціў заяву ў сацыяльных сетках, «каб потым ніхто не сказаў, што гэтых заяў не было».

29 верасня на хатні тэлефон Дзянісавых пазваніў участковы. Адказала 16-гадовая дачка Алеся Дар’я. Участковы не назваў імя і званне, «стаў задаваць пытанні аб тым, дзе знаходзіцца яе бацька, паведаміў пра тое, што ў адносінах да мяне пачалі крымінальную справу, нібыта за размяшчэнне інфармацыі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», піша Алесь.

Размова доўжылася больш за 10 хвілін. Алесь расцэньвае такі збор інфармацыі як «допыт» непаўнагадовай дачкі. Паводле яго, размова насіла цяжкі характар — участковы паводзіў сябе груба, бесцырымонна і спалохаў дзяўчыну.

«Тым больш незразумела, навошта яна (размова — рэд.) была неабходна, калі да цяперашняга часу са мной ніхто з праваахоўных органаў не выходзіў на сувязь і не апавяшчаў мяне аб тым, што ў дачыненні да мяне маюцца узбуджаныя крымінальныя справы, не выклікаў на допыт ці гутарку», піша ён.

Алесь расцэньвае паводзіны супрацоўніка праваахоўных органаў як спосаб аказаць на яго і сям’ю псіхалагічны ціск. Мэта — перашкодзіць яго культурнай дзейнасці ў якасці музыканта гурта «DZIECIUKI». Дзянісаў просіць праверыць факты, выкладзеныя ў заяве, і даць ацэнку дзеянням супрацоўніка міліцыі.

Алесь Дзянісаў - незалежны журналіст і музыкант, грае ў гурце DZIECIUKI. І таму, і іншаму віду яго дзейнасці часта перашкаджаюць.


Рэперу Face дазвалялі канцэрты, а Дзянісаву не: параўнанне тэкстаў песень


Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024