Горад

Праблемы не зніклі: гродзенец зняў відэа пра велаінфраструктуру горада

Гродзенец Мікалай Вербель у пачатку верасня зняў відэа, у якім паказаў некаторыя праблемныя месцы для раварыстаў у Гродне. Хлопец адзначае, што змены ў велаінфраструктуры горада заўважныя, але праблемы застаюцца.

«Я заўзяты раварыст. Вырашыў пракаціцца па горадзе і зрабіць відэа. Усё дзеля ўласнага задавальнення. Змены ў горадзе для раварыстаў ідуць у лепшы бок, але ёсць яшчэ месцы, дзе не асабліва пакатаешся», — сказаў Мікалай.

Праблемнымі месцамі застаюцца масты, Пышкі, дзе часта на веладарожках шпацыруюць мамы з вазкамі, а таксама высокія бардзюры.

[irp posts="58 965″ name="Веласцежка раздору. Пешаходы і раварысты не могуць падзяліць дарожкі ў Пышках"]

З мая 2018 гарадскія службы пачалі актыўна займацца паніжэннем бардзюр і разметкай для раварыстаў. Пачыналі з цэнтра горада, а ўжо да восені павінны былі выйсці ў мікрараёны.

[irp posts="63 817″ name="Раварыстам ездзіць стане прасцей: у Гродне актыўна паніжаюць бардзюры"]

Падзяліцца
Меткі: велавідэа

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024