Да Дня горада ў Гродне адкрыюць дзіцячы сад і дом сямейнага тыпу

У Альшанцы 14 верасня адкрыюць новы дзіцячы сад на 230 месцаў. У новым садку ёсць басейн, спартыўная і музычная залы, закуплена сучаснае абсталяванне. Адным словам, створаны ўсе ўмовы для якаснага адукацыйнага працэсу. Зараз тут наводзіцца парадак ўнутры памяшканняў, завяршаецца добраўпарадкаванне тэрыторыі, піша «Гродзенская праўда».

— Сфарміраваны 12 груп для дашкольнікаў рознага ўзросту і яшчэ дзве групы кароткачасовага знаходжання, — распавяла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Алена Адамовіч. — У такой групе на некалькі гадзін да або пасля абеду можна пакінуць дзіця на занятках. З дзецьмі ў гэты час працуюць педагогі: праводзяць заняткі і гульні, выходзяць на прагулкі. На сённяшні дзень у раёне дзейнічаюць сем падобных груп, але з адкрыццём саду ў Альшанцы іх стане дзевяць.

Адкрыецца на Альшанцы да свята горада і міні-рынак.

А яшчэ адным новым адрасам шчаслівага дзяцінства ў абласным цэнтры 14 верасня стане дом сямейнага тыпу на вуліцы Валковіча. Гэта будзе ўжо трэці дом сямейнага тыпу, пабудаваны па тыпавым праекце. Як распавялі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна, аб’яўлены конкурс на замяшчэнне пасады бацькоў-выхавальнікаў дома сямейнага тыпу, разглядаецца некалькі кандыдатур.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024