ФОТА: У Лідзе прайшоў фестываль LIDBEER 2018

Чацвёрты фестываль «Lidbeer 2018» праходзіць 8 верасня 2018 у Лідзе. Пляцоўкі фестывалю размясціліся на падворку Лідскага замка і вакол яго. Ужо традыцыйна свята распачалося з выступу аркестра. Першым пакаштаваў фестывальнага піва генеральны дырэктар «Лідскага піва» Аўдрыус Мікшыс.

Як і ў мінулыя гады, увесь цэнтр Ліды ператварыўся ў адзін вялікі фудкорт з жывой музыкай, атракцыёнамі і фотазонамі. Паўсюль ходзяць людзі ў фірмовых кардонных цыліндрах і дзеці з аквагрымам на тварах.

Людзей на пляцоўках фестывалю з кожнай гадзінай усё больш. Сярод іх адразу відаць дасведчаных наведнікаў - яны прыязджаюць адразу з коўдрамі і размяшчаюцца на іх, бо ведаюць, што ўвечары знайсці вольнае месца будзе праблематычна.

[irp posts="82 509″ name="Мора піва і прэс Шнурава. Што мы бачылі на LIDBEER-2018"]

Арганізатары сёлета пастараліся, каб гасцям і ўдзельнікам было зручна арыентавацца: паўсюль раздаюць улёткі з праграмай і мапай фестывалю, дапамагаюць дзяўчаты-валанцёркі ў яскрава-жоўтых майках. Яны падказваюць дарогу і могуць расказаць, дзе і што адбываецца на шматлікіх пляцоўках імпрэзы.

Візуальна фестываль таксама стаў яскравым і гасцінным. Разам з добрымі постарамі, улёткамі і мерчам на тэрыторыі фестывалю ўсталяваны вясёлыя знакі, што заахвочваюць плясаць і цалавацца.

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024