Людзі і справы

«Ужо не круцяць ля віска». У Гродне сабраліся вінаградары з усёй Беларусі

Колькі гутанкаў вінаграду расце ў Беларусі, з якога з іх найлепш рабіць віно і што за аналаг ківі расце ў Лідзе — на гэтыя пытанні можна атрымаць адказ на 15-й выставе-кіршамы вінаграду. Яна праходзіць 6−7 верасня ў Гродзенскім аграрным універсітэце.

Вінаграднае лета

Сёлета вінаград у Беларусі саспеў на 10 дзён раней, чым звычайна. Гэта здарылася дзякуючы цёпламу сонечнаму лету і адсутнасці замаразкаў вясной, кажа арганізатар выставы Сяргей Собалеў. «Прынамсі за апошнія 15 год гэта самы ранні ўраджай вінаграду. Бывалі гады, калі вінаград саспяваў з затрымкай на два-тры тыдні і нават месяц», — кажа Сяргей Юр’евіч.

Больш за 300 гатункаў

У Беларусі вырошчваюць больш за 300 гатункаў вінаграду, але толькі 14 з іх занесены ў дзяржрэестр. То бок, афіцыйна ў Беларусі дазволена прадаваць саджанцы толькі 14 гатункаў.

Самы буйны вінаграднік Беларусі (больш 100 га) месціцца ў Пінскім раёне.

Раней маглі пакруціць ля віска

У параўнанні з першымі выставамі, у якіх прымалі ўдзел 3−5 чалавек, сёння удзельнікаў нашмат больш. За гэты час змянілася не толькі колькасць удзельнікаў, яле і стаўленне гараджан да тутэйшага вінаграду. «Цяпер ніхто не круціць пальцам ля віска. Ужо не патрэбна, як раней, большасць часу тлумачыць людзям, што гэта мясцовы вінаград, які расце пад Капцёўкай ці ў Парэччы», — кажа Собалеў.

Змяніўся не клімат, а вінаград

За апошнія 30−40 год з’явілася вельмі шмат ранніх гатункаў вінаграду. Раней існуючыя гатункі былі настолькі познія, што не вырошчваліся ў Беларусі. Таму рост колькасці гатункаў на Беларусі адбываецца не дзякуючы таму, што зменяецца клімат, а таму, што зменяецца сам вінаград.

Не для віна

Каля 3\4 вінаграду, які вырошчваецца ў свеце, гэта вінны вінаград, ён больш сакавіты за сталовы. З 1 кг можа атрымаць каля 600−700 мл соку. Беларускі ж вінаград у большасці сталовы. Таму ў прамысловых маштабах віно з яго не вырабляюць.

З вінаградам у цягніку

Мікалай Камароў па прафесіі ляснік, але ўжо каля 20 год займаецца вінаградам. На выставу ён прыехаў з жонкай цягніком з Бабруйска.

Вінаград з Бабруйска
Вінаград ён вырошчвае для сябе, раздае сваякам і сябрам, а калі год ураджайны — частку прадае. Сёння вінаграднік Камаровых, які месціцца на плошчы ўсяго 3,5 сотак, налічвае 80 кушчоў, а раней бывала і 100. Мікалай з жонкай стараюцца не прапускаць кірмашы і ўжо ў гэтую суботу збіраюцца паехаць ў Пінск. Толькі ўжо на аўто.
Сям’я Камаровых з вінаградам з Бабруйска

Ліда — як дальні ўсход

Віктар Гузенка з Ліды займаецца вырошчваннем актынідый — гібрыда ківі, які прывезлі ў Беларусь з дальнеўсходняй тайгі. Па словах Віктара Іванавіча, у актымідыях больш вітаміну С чым у звычайным ківі і лімоне. Дарэчы, Віктар Іванавіч быў у першым у Беларусі, хто пачаў выршчвайць актымідыі яшчэ ў 1995 годзе.

Падзяліцца
Меткі: ежахобі

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024