Здароўе і спорт

«Стаіць адказная задача». Фан-амбасадар «Нёмана» распавядае пра працу ў Лізе чэмпіёнаў

Ужо сёння 6 верасня гродзенскі «Нёман» правядзе трэці матч сёлятнега розыгрышу Лігі чэмпіёнаў і ў чэшскім Брно сустрэнецца з мясцовай «Каметай». Напярэдадні матчу Hrodna.life распавядае пра фан-амбасадора гродзенскай каманды.

Прадстаўніком"Нёмана" ў Лізе чэмпіёнаў у гэтым годзе абраная Наталля Бурдун, якая на працягу трох гадоў актыўна падтрымлівае чырвона-чорных.

Калі ў мінулым годзе Ліга чэмпіёнаў выбірала двух прадстаўнікоў ад каманд, то ў гэтым годзе толькі аднаго. Пры гэтым прадстаўнікі турніру правялі пільны адбор удзельнікаў, былі абраныя лепшыя людзі.

Новы вопыт

Быць фан-амбасадарам у Лізе Чэмпіёнаў гэта магчымасць паглядзець на хакей і гульцоў іншымі вачыма, бо ў прадстаўнікоў гарадоў ёсць магчымасць здзейсніць «тур за кулісы матча» і пагутарыць з лепшымі гульцамі сустрэч. Акрамя гэтага, задача ў фан-амбасадара няпростая — ён павінен наведаць усе матчы сваёй каманды ў ЛЧ на хатняй арэне і пры гэтым рабіць фота і відэа справаздачы ў сацыяльных сетках.

«У мяне ўсё пачалося пасля таго, калі я ўбачыла навіну пра тое, што ёсць магчымасць стаць фан-амбасадарам ад „Нёмана“, — распавядае Наталля. — Было вельмі цікава, гэта меў быць новы вопыт для мяне, выклік сабе, каб успомніць англійскую мову. Бо ўсе навіны з матчаў амбасадары павінны публікаваць на англійскай мове».

Не ўсе заданні атрымліваюцца

У выніку Наталля адправіла сваю заяўку і прымацавала відэа. У пачатку жніўня дзяўчыне прыйшоў ліст, што яна абраная прадстаўніком «Нёмана». Усяго ж Ліга чэмпіёнаў абрала 32 амбасадары ад каманд. Усе гэтыя людзі атрымалі адмысловыя майкі і квіткі на хатнія гульні сваёй каманды ў Лізе чэмпіёнаў.

«Адказ ад прадстаўнікоў турніру чакала каля месяца, — кажа Наталля. — Была вельмі рада станоўчаму выніку, і разумела што перада мной цяпер стаіць адказная задача. Вельмі хвалявалася. С пачаткам турніру перад кожным матчам прадстаўнікам каманд даецца якое-небудзь заданне, якое трэба выканаць. Усе хто выконвае заданні зможа пасля прыняць удзел у розыгрышы бясплатных квіткоў на фінал Лігі чэмпіёнаў. Я стараюся выконваць заданні, але не заўсёды ўсё атрымліваецца. Напрыклад, мне трэба было сфатаграфавацца з фанатамі чэшскай „Каметы“ ў Гродне, але калі я да іх пайшла, яны сказалі ніякіх фатаграфій. Спасылаліся на тое, што „Нёман“ гэта іх ворагі і ніхто фатаграфавацца не будзе. Я ўгаворвала, але яны адмовіліся».

Нягледзячы на невыкананне аднаго з заданняў, дзяўчына не кінула працу фан-амбасадара, а наадварот яшчэ больш актыўна пачала дзейнічаць. Гэта было бачна на матчы з швейцарскім «Цугам».

«Нёман» ужо як сям’я

Наталля заўзее за «Нёман» з 2016 года. У тым годзе яна выпадкова ў сталіцы трапіла на матч «Нёмана» з «Юнацтвам». Гульня гродзенцаў яе моцна зачапіла. Гэта быў першы хакейны матч для дзяўчыны i пасля гэтага яна пачала ўважліва сачыць за гродзенцамі.

«Я жыву ў Мінску і стараюся заўсёды наведваць матчы „Нёмана“ ў сталіцы. З мінулага сезону пачала старацца таксама выязджаць. Нават прыезд у Гродна для мяне лічыцца выездам. Сёння „Нёман“ для мяне ўжо як сям’я, у нейкім сэнсе гэта каханне, таму што тыя эмоцыі і пачуцці, якія адчуваеш на гульні, вельмі каштоўныя. Атмасфера на матчах гродзенцаў заўсёды станоўчая. Нават мае сябры да маёй любові да „Нёмана“ ставяцца станоўча, яны рады за мяне».

Нейкага гульца ў «Нёмане» Наталля выдзяляць не хоча, у яе ўсе любімыя. З 2016 года Наталля прысвяціла гродзенскаму клубу ўжо каля дваццаці твораў. Адзін з апошніх пра легенду гродзенскай каманды Вячаслава Лісічкіна.

«Калі Слава сыходзіў, я напісала верш і апублікавала яго. А Слава забраў яго да сябе ў iнстаграм. Ён можа і не ведаў хто пісаў, але мне было прыемна, што мой верш дайшоў да адрасата. Стала прыемна».

У гэтым годзе на рахунку Наталлі ўжо два дамашнія матчы «Нёмана» ў Лізе чэмпіёнаў. 6 верасня дзяўчына плануе быць у чэшскім Брно і там падтрымліваць любімы «Нёман».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024